Кніжная выстава-імя «Лісты да цябе»

Паважаныя чытачы, запрашаем Вас наведаць выставу!

Для Вас у бібліятэцы-філіале №1 арганізавана кніжная выстава-імя «Лісты да цябе», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцы Валянціны Міхайлаўны Коўтун. У гісторыю беларускай літаратуры яна ўвайшла як фалькларыст і самабытная паэтэса, якая непарыўна звязаная з духоўнымі і маральнымі традыцыямі беларускага народа.

Выстава кніг нашай зямлячкі Валянціны Коўтун, менавіта Піншчыну яна лічыла сваёй малой Радзімай, – гэта персанальная экспазіцыя твораў пра лёс асобнага чалавека, лёс сваёй Радзімы і нават планеты, пра час ваеннага ліхалецця і пра ўсё, што найбольш хвалюе. У кнігах Валянціны Коўтун кожны чытач знойдзе сваё, роднае і блізкае для душы.

Час працы кніжнай выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Чакаем Вас па адрасе: г.Пінск, праспект Жалтоўскага, 19.

Литературный венок Пинщины : [путеводитель / текст: Т. Хвагина ; редактор: Н. Плыткевич ; фото: С. Плыткевич]. – Минск : Рифтур, 2023. – 48 с.

Литературный пантеон Пинщины насчитывает десятки имен – среди них выходцы с Полесья и те, кого привели в этот край дороги судьбы. На Пинщине среди простых полешуков находил образы своих литературных героев будущий классик белорусской литературы Якуб Колас. Во время Первой мировой войны в здешнем краю оказались русские поэты Александр Блок и Николай Гумилев, писатели Алексей Толстой и Максим Горецкий.

Вошли в белорусскую и мировую литературу и такие талантливые самобытные писатели с Полесья как Евгения Янищиц, Валентина Ковтун, Валентина Локун, Анатолий Шушко.

Коўтун, В. М. Выбраныя творы / Валянціна Коўтун ; [укладанне, каментар і прадмова І. Э. Багдановіч ; навуковы рэдактар Я. Гарадніцкі]. – Мінск : Беларуская навука, 2022. – 618, [2] с., [4] л., іл., партр., факсім. –(Беларускі кнігазбор).

У кнізе выбраных твораў беларускай пісьменніцы Валянціны  Міхайлаўны Коўтун (1946–2011) прадстаўлены яе вершы, драматычная паэма «Шлях палачанкі», раман «Крыж міласэрнасці», артыкулы.

У дадатку прыводзяцца ўспаміны пра В. Коўтун.

Коўтун, В. М. Крыж міласэрнасці : раман / Валянціна Коўтун. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1996. — 491, [3] с.. — (Школьная бiблiятэка)

«Крыж міласэрнасці» – гісторыка-біяграфічны раман-дылогія беларускай пісьменніцы Валянціны Коўтун, прысвечаны паэтэсе Алаізе Пашкевіч (Цётцы), дзе на старонках вострасюжэтнай кнігі ажываюць шмат і іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі – Я. Купала, І. Франко, Э. Ажэшка, К. Каганец, браты Луцкевічы і іншыя.

Асабліва трапяткою моваю напісаны старонкі пра каханне. У рамане ўспыхвае светлая зорка паэзіі і кахання, гучыць магутны арган эпохі – у храмах Вільні, Львова, Гародні, Кракава, Рыма, Венецыі.

Коўтун, В. Калінавая гронка залатая : апавяданні : для ст. шк.  узросту / В. Коўтун. – Мінск : Юнацтва, 1988. – 198 с. : іл.

Галоўная тэма зборніка – першае каханне. Героі апавяданняў – людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае “біяграфію” іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне маладога чалавека да шчасця і балючыя апёкі. Адначасова рашаюцца праблемы ўзаемасувязі лёсу з грамадскай этыкай і мараллю.

Коўтун, В. Лісты да цябе : вершы, паэмы / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. – 174 с.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя драматычныя лёсы выдатных паэтаў-бунтароў розных эпох: Байрана, Цёткі, Купалы. Праз багатую сімволіку і метафарычнасць паэтэсе ўдаецца накіраваць чытацкую ўвагу да вострых праблем сучаснасці.

Коўтун, В. На зломе маланкі : лірыка / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 110 с.

У гэтай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае свайго народа, яе хвалюе сённяшні працоўны дзень. Піша таксама і пра запаветныя мроі сучаснага чалавека. Паэма “На зломе маланкі” прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы).

Коўтун, В. На ўзлёце дня : вершы і паэмы / В. Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. – 96 с. : іл.

Гэта другі зборнік вершаў Валянціны Коўтун. У ім яна напісала пра сваіх сучаснікаў і іх справы.

Тэматыка паэм – вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы паэтэсы напісаны на фальклорнай аснове.

Коўтун, В. М. Пакліканыя : раман-жыціе / Валянціна Коўтун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 245, [2] с.

«Пакліканыя» – гэта раман-жыціе беларускай пісьменніцы Валянціны Коўтун, прысвечаны жыццю і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Кніга выдадзена ў 2007 годзе (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), складаецца з 245 старонак і апісвае асветніцкую дзейнасць полацкай князёўны.

Коўтун, В. Вясёлы заасад : вершы / В. Коўтун. – Мінск : “Юнацтва”, 1986. – 40 с.

«Вясёлы заасад» – гэта зборнік вершаў для дзяцей дашкольнага ўзросту, напісаны Валянцінай Коўтун.

Share Button
Яндекс.Метрика