Літаратурная гасцёўня «Выпрабаванне вернасцю»

3 красавіка ў бібліятэцы-філіяле №1 адбылася літаратурная гасцёўня “Выпрабаванне вернасцю”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы, літаратуразнаўцы Валянціны Коўтун.

Падчас сустрэчы  навучэнцаў 11«А» класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Пінска” пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам юбіляра. Бібліятэкар падрабязна распавяла пра гісторыю стварэння раманаў пісьменніцы “Крыж міласэрнасці” і “Пакліканыя”, зборніка “Метраном”. На мерапрыемстве дэманстраваліся прэзентацыя, відэафрагменты, а таксама гучалі вершы Валянціны Коўтун у выканнані вучняў.

Share Button
Яндекс.Метрика