Літаратурны партрэт «Летапісец эпохі»

 28 студзеня ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы для вучняў 9 «В» класа УА «Сярэдняя школа №3 г. Пінска» адбыўся літаратурны партрэт “Летапісец эпохі” прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна.

На мерапрыемстве моладзь пазнаёмілі з жыццём і з багатай творчай спадчынай народнага пісьменніка Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена ваеннаму перыяду ў лёсе пісьменніка, таму ў цэнтры абмеркавання апынулася знакамітая пенталогія “Трывожнае шчасце”, а таксама раманы “Сэрца на далоні” і “Глыбокая плынь”. Прысутныя даведаліся, што Іван Шамякін быў не толькі пісьменнікам, але і грамадскім дзеячам. Яго заслугі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

Мерапрыемства суправаджалася кніжнай выставай, мультымедыйнай прэзентацыяй, а таксама відэаролікамі пра жыццё і творчасць пісьменніка, сярод якіх былі ўспаміны Славяны Шамякінай – філолага і літаратуразнаўцы, дацэнта кафедры  беларускага  літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сустрэча паказала, што творчасць Івана Шамякіна, яго шчырая любоў да роднай зямлі і чалавека працягваюць жыць і знаходзяць водгук у сэрцах новага пакалення чытачоў.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика