8 ЛЮТАГА – 105 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА МЕЛЕЖА

Іван Паўлавіч Мележ — беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў звычайнай сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча (Гомельская вобласць).

У 1938 годзе з адзнакай скончыў школу ў Хойніках і ў 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры, але ўжо на першым курсе быў прызваны ў армію.

Летам 1940 года браў удзел у вызваленні Бесарабіі і Букавіны. У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Нікалаевам, Лазавой, Растовам-на-Доне, у 1941 годзе паранены. У 1942 скончыў курсы палітработнікаў і быў адпраўлены ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты.

Пасля паўторнага ранення Мялеж быў накіраваны ў Беларускі Дзяржаўны Універсітэт у якасці выкладчыка ваеннай падрыхтоўкі. У 1944 годзе разам з БДУ пераехаў у Менск.

У 1945 годзе Іван Мележ завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ, паступіў у аспірантуру. Адначасова з вучобай працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя». Пасля заканчэння аспірантуры працаваў у БДУ старшым выкладчыкам беларускай літаратуры.

З 1966 г. сакратар, а ў 1971—1974 гг. намеснік старшыні праўлення СП БССР. Дэпутат Вярхоўнай Рады БССР (1967—1976).

Друкаваўся з 1930 года. У 1939 г. быў апублікаваны першы верш І. Мележа «Радзіме». Перад вайной яго вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Бальшавік Палеся», у 1943 г. у «Бугурусланскай праўдзе».

Першыя апавяданні напісаў у тбіліскім шпіталі. У 1944 г. у газеце «Звязда» выйшаў апавяданне «Сустрэча ў штолі». У 1946 годзе выдаў першы зборнік апавяданняў «У завіруху». У 1948 г. выйшаў другі зборнік прозы «Гарачы жнівень». Аўтар рамана «Мінскі напрамак» (пра Вялікую Айчынную вайну і пасляваенны перыяд), зборнікаў прозы «Блізкае і далёкае», «У гарах дажджы», «Што ён за чалавек». Спрабаваў сябе ў драматургіі, часцей за іншых ставілася п’еса «Пакуль вы маладыя».

Цэнтральнае месца ў творчасці Івана Мележа займае трылогія «Палеская хроніка» («Людзі на балоце», «Дыханне навальніцы», «Мяцеліца, снежань»), дзеянне якой адбываецца ў родных для пісьменніка месцах. У ёй апісана жыццё палескай вёскі 20 — 30-х гадоў — цяжкасці пераходу да сацыялізму, калектывізацыя, раскулачванне. З вялікім талентам паказаны як гістарычны фон, так і адносіны герояў трылогіі.

Па першапачатковай задуме ў «Палескую хроніку» павінны былі ўвайсці яшчэ два раманы («За асакаю бераг» і «Праўда вясны»), аднак смерць пісьменніка не дала здзейсніцца гэтым планам.

Па творах І. Мележа пастаўлены спектаклі, зняты мастацкія фільмы. Мялеж — аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў, публіцыстычных выступаў.

9 жніўня 1976 г. Іван Малеж памёр ад сардэчнага прыступу. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Share Button
Яндекс.Метрика