Кніжная выстава «Словы Коласа жывуць»

Якуб Колас пакінуў магутны след у беларускай літаратуры. Ён надаў творам такія ідэйна-мастацкія асаблівасці, якія засталіся жыць у літаратуры, сталі традыцыйнымі. Кожны твор пісьменніка знаходзіць свайго ўдзячнага чытача. І ў гэтым – пацвярджэнне таго факту, што спадчына народнага паэта ўвайшла ў залаты фонд класічных твораў.

Абанемент старэйшых школьнікаў філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа” прапануе вашай увазе віртуальную кніжную выставу “Словы Коласа жывуць”. На выставе прадстаўлены выданні кніг-юбіляраў Якуба Коласа з фонда бібліятэкі.

Чакаем вас па адрасе: вул. Брэсцкая, 56 (2-гі паверх).

Жыгоцкі, М. Р. Якуб Колас і легендарны дзед Талаш : нарысы / Мікола Жыгоцкі ; [прадмова У. Гніламёдава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 252, [2] с., [8] л. іл.

У кнізе выкарыстаны архіўныя дакументы і матэрыялы, дапоўненыя расказамі людзей, якія сустракаліся з В. І. Талашом, слухалі і ведалі яго, што надае даследванню навізну і праўдзівасць. Разглядаецца партызанская дзейнасць дзеда Талаша ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У кнізе чытач знойдзе архіўныя фотаздымкі героя кнігі, зробленыя ў розных абставінах, а таксама малюнкі мастакоў розных гадоў.

Якуб Колас / [укладальнік Н. Якавенка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 334, [1] с. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

Кніга з’яўляецца літаратурнай мазаікай з фрагментаў успамінаў самога Якуба Коласа, яго родных, сяброў, паплечнікаў, з дакументаў, артыкулаў і са шматлікіх фатаздымкаў, якія дазваляюць у храналагічным парадку, год за годам, ствараць адмысловы жыццяпіс Песняра і спрыяюць больш глыбокаму разуменню яго асобы.

Маляўка, М. Коласаў абярэг : дзецям пра Якуба Коласа / Мікола Маляўка ; [уступны артыкул М. К. Міцкевіча]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 213, [1] с., [16] л. іл. – (Гісторыя ў асобах).

У гэтай кнізе перапляліся дзве біяграфіі – Якуба Коласа і Міколы Маляўкі, земляка класіка. У некаторых раздзелах аповед завяршаецца асабістымі згадкамі аўтара пра родныя – цяпер мемарыяльныя – мясціны Якуба Коласа.

Трафімчык, А. В. Колас зямлі беларускай : [да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа] / А. В. Трафімчык. – Мінск : Народная асвета, 2017. – 143 с.

Аўтар, кандыдат філалагічных навук, у сваей кнізе адкрывае новыя ракурсы ў вывучэнні жыцця і творчасці  класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Разам з тым даследаванне базіруецца на лепшых дасягненнях папярэднікаў-коласазнаўцаў і становіцца, такім чынам, важкім дапаўненнем у справе спасціжэння асноў беларускай літаратуры і культуры ў цэлым.

Кнігі-юбіляры Якуба Коласа 2025 года

Колас, Я. Міхасёвы прыгоды : паэма / Якуб Колас ; [мастак А. Волкаў]. – Мінск : Звязда, 2024. – 61, [1] с.

Паэма Якуба Коласа “Міхасёвы прыгоды” – гэта выдатны твор, які ўвайшоў у скарбонку беларускай дзіцячай літаратуры. Прататыпам галоўнага героя кнігі стаў малодшы сын пісьменніка Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Праз сюжэт паэмы, дасціпныя, непасрэдныя вобразы герояў, добры гумар пісьменнік паказвае маленькаму чытачу багацце і непаўторнасць родных краявідаў, веліч і прыгажосць чалавека, коштоўнасць яго стваральнай працы.

Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 660, [2] с.

Эпічная трылогія Якуба Коласа «На ростанях» – гэта адзін з асноўных твораў беларускай літаратуры. Тры раманы («У палескай глушы», «У глыбі Палесся», «На ростанях») раскрываюць лёс беларускай інтэлігенцыі пачатку ХХ стагоддзя, яе пошукі дарогі і месца ў складаных сацыяльных і культурных умовах. Гэта кніга пра выбар, адказнасць і шлях народа, напісаная класікам, чые словы застаюцца актуальнымі і сёння.

Колас, Я. Песні жальбы; Казкі жыцця : [зборнік / Якуб Колас ; [прадмовы У. Гніламёдава, М. Мушынскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 229, [2] с.

Перавыданне першай кнігі паэзіі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа «Песні жальбы» і ягонага шэдэўра прыгожага пісьменства «Казкі жыцця». «Песні жальбы» спадарожнічаюць не аднаму пакаленню беларусаў, якія адкрываюць іх для сябе ў дзяцінстве і запамінаюць на ўсё жыццё.

Колас, Я. Раніца жыцця : апавяданні / Якуб Колас. – Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, рэдакцыя дзіцячай літаратуры, 1950. – 118 с.

Якуб Колас – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай прозы, аўтар твораў для дзяцей. У 1950 годзе ён складае зборнік апавяданняў для дзяцей “ Раніца жыцця”. Кніга ўключае вядомыя апавяданні класіка: “У старых дубах”, “Трывога”, “Страшнае спатканне” і інш.

Колас, Я. Сымон-музыка : вершы і паэма / Я. Колас. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 319 с.

Паэма “Сымон-музыка” – адзін з найбольш вядомых твораў класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У паэме расказваецца пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошукі працы і сэнсу жыцця.

Колас, Я. Збор твораў : у 14 т. / Якуб Колас : Т. 10. – Мінск : Мастацкая літаратура , 1976. – 640 с.

У дзесяты том збору твораў увайшла п´еса “Забастоўшчыкі”, якой спаўняецца 100 гадоў у 2025 годзе, а таксама п´еса “У пушчах Палесся”, паэма “На шляхах волі” і пераклады.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика