Свята Дзень народнага адзінства ў Беларусі пачало адзначацца з 2021 года, а дата яго выбрана не выпадкова. Менавіта 17 верасня 1939 года пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, якая на той момант была падзеляна мяжой.
Падчас Дня народнага адзінства ў Беларусі праводзіцца вялікая колькасць грамадска-палітычных патрыятычных мерапрыемстваў.
Так, 17 верасня ў бібліятэцы-філіяле №5 прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сонейка”, прысвечанае Дню народнага адзінства. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі квіз-гульню “Беларусь – ты ў сэрцы маім”. Пад час гульні дзяцей чакалі цікавыя спаборніцтвы. Спаборнічалі дзве каманды: “Спадчына” і “Крыніца”. Удзельнікі выконвалі інтэлектуальныя заданні на хуткасць і ўважлівасць. На працягу гульні вучні мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды аб Белаларусі ў наступных конкурсах: “Сімвалы Беларусі”, “Зямля пад белымі крыламі”, “Родны край”, “Сцяжынкі мудрасці”, “Рака беларускай мовы”. За правільныя адказы каманды атрымлівалі балы. Пераможцай квіз-гульні стала каманда “Спадчына”.









































