
ХХХII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе 6 і 7 верасня. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана некалькім значным датам.
Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята, – 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Бібліятэка-філіял № 7 падрыхтавала віртуальную кніжную выставу «У кніжнай памяці – імгненні вайны». Да ўвагі чытачоў – зборнікі паэтычных, празаічных і публіцыстычных твораў пісьменнікаў Беларусі, якія былі напісаны ў час вайны і пасля Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Многія творы, якія прадстаўлены ў выставе, сталі класікай беларускай літаратуры.
![]() |
Агнявыя дарогі да Перамогі : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / складальнік С. У. Пешын]. – Мінск : Беларусь, 2014. – 510, [1] с. – (Школьная бібліятэка).У кнігу ўключаны творы ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Рэкамендуецца вучням 8-11-х класаў для пазакласнага чытання. |
![]() |
Бензярук, А. Р. Галавасек : дакументальная аповесць-эсэ / Анатоль Бензярук. – Мінск : Звязда, 2023. – 237, [1] с.“Трохкутнік” – не геаметрычная фігура, а назва адной з карных аперацый, “расчэрчанай” 15-м паліцэйскім ахоўным палком на палескіх землях восенню 1942 года. |
![]() |
Званоў перазвон : зборнік паэтычных, празаічных і публіцыстычных твораў / [укладальнік Р. Ю. Малахоўскі ; прадмова Л. М. Крываноса]. – Мінск : Звязда, 2023. – 109, [1] с., [4] л. іл., партр.Кніга «Званоў перазвон» – гэта даніна памяці ахвярам спаленых фашыстамі вёсак Міншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. |
![]() |
Котляров, И. Г. Бридский мох : книга поэзии о Великой Отечественной войне и послевоенном времени / Изяслав Котляров. – Минск : Беларуская навука, 2020. – 278, [1] с.В книге Изяслава Котлярова «Бридский мох» собраны стихи и поэмы о Великой Отечественной войне и послевоенном времени, имеющие документальную основу. |
![]() |
Лознюха, Т. П. Вечный огонь обелисков : стихи / Тамара Лознюха ; [редактор В. Р. Горегляд]. – Пинск : [б. и.], 2025. – 83 с.В данный сборник вошли стихи патриотического направления, выражающие любовь к Родине, родному краю, неравнодушие к событиям Великой Отечественной войны. |
![]() |
Мятліцкі, М. Абярэг : вершы і паэмы / Мікола Мятліцкі. – Мінск : Звязда, 2022. – 589, [1] с.«Абярэг» – заключная кніга паэтычнай трылогіі, прысвечанай гераічнаму лёсу Айчыны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імяЯнкі Купалы паэта Міколы Мятліцкага. Галоўны аўтарскі клопат – сабраць і захаваць у слове тыялёсавыз начальныя каштоўнасці, на якіх спаконвечна трывала сталююцца чалавечыя свядомасць і годнасць, аберагчы гэты спадчынны скарб у кожным сэрцы ад сусветнага разбуральнага наступу. |
![]() |
Недаспяваныя песні : зборнік твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / укладальнік, аўтар прадмовы і біяграфічных даведак Алесь Бельскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 461, [2] с. – (Школьная бібліятэка).Зборнік знаёміць з творчай спадчынай паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія вершы яднаюць матывы ўслаўлення радасці жыцця, веры ў лепшую будучыню, пачуццё палымянай любові да Радзімы. Гераічнае і трагічнае яскрава ўвасобілася ў паэтычных творах, напісаных у суровых умовах ваеннага часу. |
![]() |
Незабытае рэха вайны : выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну / [Э. Агняцвет і інш. ; укладанне В. Шніпа ; мастакі: Г. Скрыпнічэнка і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 125, [1] с. – (100 вершаў).У зборнік увайшло 100 вершаў пра Вялікую Айчынную вайну, якія былі напісаны ў час вайны і пасля Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Многія творы, якія прадстаўлены ў зборніку, сталі класікай беларускай літаратуры. |
![]() |
Па праву жывога : кніга-прызнанне сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў / [сладальнік Т. Ф. Рослік]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 469, [1] с.Ніхто не забыты, нішто не забыта – гэтыя словы гавораць аб тым, што гераічнае мінулае нашай краіны навекі застаецца ў народнай памяці. Кніга-прызнанне “Па праву жывога” – калектыўная праца сучасных беларускіх паэтаў да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. |
![]() |
Памяці Вечны агонь : да 75-годдзя вызвалення Беларусі / [укладанне В. Шніпа ; мастакі: І. Ахрэмчык і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019.– 134, [1] с. – (100 вершаў).У кнігў «Памяці Вечны агонь», прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увайшлі творы пра Вялікую Айчынную вайну і Перамогу, а таксама пра мірнае жыццё і памяць пра народны подзвіг у часы вайны, напісаныя паэтамі-франтавікамі і паэтамі, якія перажылі вайну будучы дзецьмі. |
![]() |
Перамога — наша бяссмерце : беларуская паэзія барацьбы і міру / укладальнік Віктар Шніп ; мастакі: Валянцін Волкаў [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 205, [1] с.У кнігу ўвайшлі лепшыя вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны, мірнай і стваральнай працы беларусаў — нашчадкаў герояў вайны, тэме патрыятызму і веры ў заўтрашні дзень. Кніга аздоблена рэпрадукцыямі карцін вядомых беларускіх мастакоў, фотадакументамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу. |
![]() |
Прысяга ў акопах : вершы беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / укладальнік Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 143 с. – (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).У кнігу ўвайшлі творы толькі некаторых айчынных паэтаў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля свабоды роднай краіны і мірнага неба над ёй. Адны з іх на той час ужо ярка заявілі пра сябе ў літаратуры, іншыя – найчасцей у сілу свайго зусім маладога ўзросту – яшчэ знаходзіліся на шляху да ўласнай творчай сталасці, але і іх вялікі паэтычны патэнцыял – бясспрэчны, пра што сведчаць вершы гэтага зборніка. |










































