Літаратурны вечар “Зямля бацькоў дала мне права”

13 лютага 2025 года ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Шчырасць” гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурная вечарына “Зямля бацькоў дала мне права”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна, народнага паэта Беларусі. Навучэнцы 10 класса ГУО “Сярэдняя школа №16” азнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта. На сустрэчы гучалі не толькі вершы аўтара, а таксама і песні, напісаныя на словы Р. Барадуліна. Аповед суправаджаўся электроннай прэзентацыяй, была падрыхтавана кніжная выстава, прысвечаная пісьменніку.

 

Share Button
Яндекс.Метрика