
Бібліятэка-філіал №3 запрашае ўсіх жадаючых
наведаць кніжную выставу
“Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці”.
Гэтая экспазіцыя раскрывае глыбокія карані нацыянальнай самасвядомасці і паказвае, як праз стагоддзі друкаванае слова заставалася галоўным ахоўнікам народнай мудрасці і маральных каштоўнасцей. Выстава будзе цікавая кожнаму, хто жадае дакрануцца да жывых крыніц беларускай культуры, адчуць прыгажосць роднага слова і зразумець, чаму пісьменства з’яўляецца найважнейшым падмуркам духоўнага жыцця нашага грамадства.
Наш адрас: вул. Брэсцкая, 85
![]() |
Крук, І. І. Сімволіка беларускай народнай культуры / Янка Крук. — Мінск : Ураджай, 2000. — 349, [1] с.У кнізе разглядаюцца асноўныя абрады, рытуалы, звычаі беларускага народа, якія суправаджалі чалавека ад нараджэння да пахавальнага вогнішча, а таксама сімволіка колераў, лікаў, кожнага дня, тыдня, спрыяльныя і неспрыяльныя тыдні ў залежнасці ад ад фазы Месяца. Вялікая ўвага ўдзелена космасу сялянскай хаты, асноўным яе рытуальным зонам: чырвонаму куту, печы, парогу. |
![]() |
Традиционная культура белорусов во времени и пространстве / [А. В. Титовец и др. ; под научной редакцией А. В. Титовца] ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Филиал «Институт искусствоведения, этнографиии фольклора имени Кондрата Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2013. – 578, [1] с., [8] л. цв. ил., портр.Издание посвящено исследованию традиционной народной культуры белорусов во времени и пространстве. Этническая культура белорусского народа изучается как в трансграничном пространстве, так и в материнском. Тематические рамки книги достаточно широки. Хронологически наряду с прошлыми столетиями она охватывает и начало XXI в. |
![]() |
Беларускі фальклор : легенды і паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі. – Мінск : Вышэйшая школа, 2022. – 270, [1] с.Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ–ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. |
![]() |
Кніжная спадчына Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Книжное наследие Беларуси = Belarusian book heritage : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / складальнік А. А. Суша ; пераклад на рускую мову: Г. М. Малей ; пераклад на англійскую мову: С. Ю. Нагорны ; прадмова Р. С. Матульскага ; фота А. П. Дрыбаса]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. — 411, [4] с.Фотаальбом уключае выявы найбольш значных кніжных помнікаў Беларусі, якія сёння зберагаюцца ў фондах галоўнай бібліятэкі краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У выданні прадстаўлены рукапісныя і друкаваныя помнікі, створаныя ў ХV–ХХ стст. на тэрыторыі Беларусі .
|
|
|
Суша, А. А. Вынаходства буквара ў Беларусі : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / А. А. Суша ; [ілюстрацыі М. Плавінскага і інш. ; фота Г. Красоўскага і інш. ; карта С. Цемушава]. — Мінск : Беларусь, 2021. — 162, [5] с.Кніга прысвечана гісторыі з’яўлення Буквара на беларускіх землях. Буквар – гэта не толькі першая кніга для навучання грамаце, але і выхавальнік вышэйшых агульначалавечых каштоўнасцей, прадаўжальнік шматвяковых адукацыйных традыцый. Праз яго юнае пакаленне атрымлівае асноўныя веды аб сваёй Бацькаўшчыне, сваім народзе і яго культуры. Беларускі Буквар аказаў істотны ўплыў на з’яўленне Буквароў у многіх краінах свету і пакінуў свой след у сусветнай букварыстыцы і кніжнай культуры. |
![]() |
Нэмм, Е. В гостях у Франциска Скорины : [сказка / Ева Нэмм ; [художник Е. Першина]. — Минск : Звязда, 2016. — 45, [2] с..Как у каждого детского возраста свои особенности и предпочтения, так и в книге любой ребенок найдет для себя что-то интересное, выбрав любимого автора и персонажа, а, может, и сразу нескольких. Это издание, прекрасно иллюстрированное и красочное, рассказывает самым маленьким читателям об истории книгопечатания. |
![]() |
Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына : Беларусь. Краіна і людзі / В. С. Цітоў. – 2 — е выд.. — Мінск : Беларусь, 2001. — 207, [1] с.Кніга – працяг працы аўтара “Этнаграфічная спадчына: Беларусь. Краіна і людзі”. У ёй разглядаюцца асноўныя раздзелы народнай культуры – жыллё, адзенне, беларуская кулінарыя, сельская гаспадарка, промыслы і рамёствы, шляхі зносін і транспартныя сродкі. Значная ўвага ўдзяляецца традыцыйным ведам, звычаям, абрадам, вераванням. Асобны раздзел прысвечаны гісторыі этнаграфічнага вывучэння Беларусі, дзейнасці вядомых этнографаў і фалькларыстаў. |
![]() |
Кухаронак, Т. И. Праздничный калейдоскоп : белорусские народные традиции / Татьяна Кухаронак ; художник Екатерина Ванина. – 3 — е изд.. — Минск : Адукацыя i выхаванне, 2025. — 48 с..Народные традиции, праздники, обычаи и обряды передаются из поколеня в поколение. Это наше национальное культурное наследие, то, что позволяет нам не забывать свою историю и чувствовать себя белорусами. Человек, который помнит и сохраняет традиции, имеет прочную опору в жизни, устойчивую поддержку. У него формируется чувство собственного достоинства и национальной гордости. |
![]() |
Род — народ — Радзіма — аснова развіцця нацыянальнай свядомасці / А. І. Лакотка, А. Г. Алфёрава, Т. І. Кухаронак, А. П. Цатурава ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. — Тэкст + Выява (нерухомая ; двухмерная) : непасрэдныя. — Мінск : Беларуская навука, 2026. — 253, [2] с.У калектыўнай манаграфіі змешчаны даследаванні па матэрыяльнай і духоўнай культуры, што адлюстроўваюць спрадвечныя каштоўнасці нашага народа: сям’я і сямейныя ўзаемаадносіны, павага да роду і продкаў, захаванне гістарычнай памяці, любоў да малой радзімы і іншыя. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца роднай гісторыяй і культурай. |






































