Кніжная выстава “Якуб Колас для дзяцей”

Паважаныя чытачы!

Якуб Колас займае адно з самых пачэсных месцаў у гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Яму належыць гонар быць адным з яе заснавальнікаў, заклаўшым першыя цагліны ў падмурак будучага будынка.

Беларускі класік напісаў шмат цудоўных твораў для дзяцей: зборнікі апавяданняў і вершаў,  літаратурныя казкі, паэмы, аповесці.

Абанемент малодшых школьнікаў філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа” прапануе азнаёміцца з творчасцю класіка і запрашае наведаць кніжную выставу “Якуб Колас для дзяцей”.

Чакаем вас па адрасе: вул. Брэсцкая, 56 (1 паверх).

Якуб Колас : апавяданне ў малюнках / мастак Уладзімір Сулкоўскі ; аўтар тэксту Андрэй Міраславіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 23, [2] с., уключаючы вокладку. — (Славутыя імёны)

Гэта выданне адрасавана маленькім чытачам. Менавіта для іх выпускаецца серыя ілюстраваных апавяданняў пра людзей працы, якія імкнуліся зрабіць наша жыццё радасным і шчаслівым. У маленстве варта азнаёміцца з дзейнасцю знакамітых творцаў, каб вучыцца быць падобнымі да іх. А з працягам часу  годна прадоўжыць іх слаўныя справы.  Апавяданне пра Якуба Коласа – першая кніга з серыі “Славутыя імёны”.

Зубкоўскі, Б. А. Сцяжынкамі Якуба Коласа : апавяданні / Браніслаў Зубкоўскі ; [прадмова А. Карлюкевіча ; мастак В. Дударэнка]. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. — 85, [2] с.

Унікальная кніга, якая дазволіць па-новаму паглядзець на асобу класіка беларускай літаратуры. Крок за крокам – старонка за старонкай – вы пройдзеце сцяжынкамі Якуба Коласа.

Беларускія народныя казкі : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / у апрацоўцы Якуба Коласа ; мастак Алег Грубін. — Мінск : Звязда, 2025. — 36, [2] с.

У кнізе змешчаны беларускія народныя казкі, апрацаваныя Якубам Коласам у 1922-1940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, яны пазнаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў.

Колас, Я. Другое чытанне для дзяцей беларусаў : апавяданні, вершы, байкі, казкі / Якуб Колас ; [прадмова І. М. Саматыі ; падрыхтоўка тэкстаў Т. Р. Строевай ; мастак С. І. Чарановіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. — 181, [1] с.

Маючы практычны педагагічны вопыт, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) добра разумеў ролю роднай мовы ў навучанні дзяцей. Таму невыпадкова першай кнігай будучага народнага пісьменніка стала “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.

Колас, Я. Летнім часам : урывак з паэмы «Новая Зямля» / Якуб Колас ; [мастак Л. Р. Жванія]. — Мінск : Звязда, 2024. — 37, [1] с.

У кнігу ўваходзіць урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, у якім распавядаецца пра традыцыі беларускага пчалярства і дзяльбу мёда, а таксама пра тое, як праходзіла традыцыйнае святкаванне пасля яе.

Колас, Я. Міхасёвы прыгоды : паэма / Якуб Колас ; [мастак А. Волкаў]. — Мінск : Звязда, 2024. — 61, [1] с.

Паэма “Міхасёвы прыгоды” – гэта выдатны твор, які трывала ўвайшоў у скарбонку беларускай дзіцячай літаратуры. Прататыпам галоўнага героя кнігі стаў малодшы сын пісьменніка Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Праз сюжэт паэмы, дасціпныя, непасрэдныя вобразы герояў, добры гумар пісьменнік паказвае маленькаму чытачу багацце і непаўторнасць родных краявідаў, веліч і прыгажосць чалавека, каштоўнасць яго стваральнай працы.

Колас, Я. Падгляд пчол : урывак з паэмы “Новая зямля”  / Якуб Колас ; мастак Ліяна Жванія. — Мінск : Звязда, 2024. — 30, [1] с.

У кнігу ўваходзіць урывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, у якім распавядаецца пра традыцыі беларускага пчалярства і дзяльбу мёда, а таксама пра тое, як праходзіла традыцыйнае святкаванне пасля яе.

Колас, Я. Савось-распуснік : верш / Якуб Колас ; мастак Валянцін Волкаў. — Мінск : Звязда, 2025. — 18, [1] с.

Гумарыстычны верш “Савось-распуснік” трывала ўвайшоў у скарбонку беларускай дзіцячай літаратуры. У творы ў дасціпнай форме Якуб Колас выхоўвае юнага чытача, тлумачачы, што за кожным дрэнным учынкам ідзе расплата. У выданні выкарыстаны арыгінальныя ілюстрацыі народнага мастака Беларусі Валянціна Волкава, падрыхтаваныя ім для першага выдання твора (1936).

Колас, Я. Рак-вусач : вершаваная казка / Якуб Колас ; мастак Алеся Жыткевіч. — Мінск : Звязда, 2025. — 38, [2] с.

Аўтар праз займальны сюжэт, дасціпныя, непасрэдныя вобразы герояў, добры гумар раскрывае перад юнымі чытачамі чароўны падводны свет, паказвае яго багацце.

Колас, Я. Храбры певень : вершы, казкі, апавяданні / Якуб Колас ; укладальнік Алесь Бадак ; мастак Таццяна Мулярчык. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. — 119 с.. — (Бібліятэка пачатковай школы)

У кнігу Якуба Коласа “Храбры певень” увайшлі яго лепшыя творы для дзяцей, многія з якіх вывучаюцца ў школе.

Яндекс.Метрика