Кніжная выстава “Старонкі кніг – старонкі жыцця”

Да 80-годдзя з дня нараджэння знакамітай зямлячкі, даследчыцы беларускай літаратуры, удумлівага крытыка, мужнай і таленавітай жанчыны — Валянціны Іванаўны Локун — бібліятэка-філіял № 7 падрыхтавала кніжную выставу “Старонкі кніг — старонкі жыцця”.

Да ўвагі чытачоў прадстаўлена выстава кніг В. І. Локун, выдадзеных у розныя гады яе літаратурнай творчасці, а таксама кнігі і дзённікавыя запісы з асабістай бібліятэкі аўтара.

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці В. І. Локун у бібліятэку-філіял № 7.

Наша адрас: г. Пінск, вул. Першамайская, 140.

Васіль Быкаў: вядомы і невядомы : літаратуразнаўчае эсе, успаміны / [укладальнік М. Мінзер]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 173 с.

У  зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы  В.Быкава, яго непросты жыццёвы лёс.

Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3 / НАН Беларусі, Аддзялене гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. ; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – Мінск : Беларуская навука, 2014. –  С. 704–737.

У манаграфіі  В.І.Локун  разглядае   творчасць  арыгігальнай, самабытнай паэткі Валянціны Коўтун,  моцнай сваёй филасофіяй і багаццем мастацкіх сродкаў, якая заняла адметнае месца ў шэрагу лепшых узораў айчыннай літаратуры.

Валянціна Іванаўна Локун : біябібліяграфічны паказальнік / Установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага», Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ; [складальнік В. А. Гарбачэўская ; навуковы рэдактар А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Транстэхніка, 2019. – 75 с., [6] л. іл., партр., факсім.

Бібліяграфічны паказальнік прысвечаны беларускаму літаратурнаму крытыку і літаратуразнаўцу, кандыдату філалагічных навук, члену Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшаму навуковаму супрацоўніку Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціне Іванаўне Локун (1946-2016). Паказальнік змяшчае працы В. І. Локун (1973-2016 гг.), літаратуру аб яе жыцці і творчасці (1984-2018 гг.).

Локун, В. І. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – 228 с.

У манаграфіі выяўляюцца генетычныя карані прозы В.Быкава. Творчасць пісьменніка разглядываецца ў параўнанні і супастаўленні з літаратурай “згубленнага пакалення” – Э.Хемінгуэй, Э.Рэмарк, Р.Олдзінгтон, У.Фолкнэр і інш.

Локун, В. І. Да новых вышынь : літаратурнакрытычныя артыкулы / В. І. Локун. – Мінск : Мастацкаялітаратура, 1991. – 224 с.

«Да новых вышынь» –  першы зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў беларускага літаратуразнаўцы Валянціны Локун. У кнізе разглядаюцца жанрава-стылевыя  асаблівасці творчасці  В. Быкава, І. Чыгрынава,Б.Сачанкі. У святле жанрава-стылевых пошукаў беларускага рамана 60-х  — пачатку 80-х гадоў разглядаюцца таксама асобныя творы І.Шамякіна, А.Асіпенкі, В.Казько, П. Місько, Л.Дайнекі , В.Гігевіча і інш.

Кругі жыцця – кругі літаратуры / Валянціна Локун. – Мінск : БелАКК, 2002. – 271 с.

Кніга «Кругі жыцця — кругі літаратуры»  беларускага літаратуразнаўцы і крытыка  Валянціны Локун , уяўляе сабой зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў, прысвечаных праблемам развіцця нацыянальнай прозы і творчасці вядомых майстроў слова ( А.Асіпенкі, У. Дамашэвіча, І.Мележа, В. Казько, В.Карамазава, А.Жука, В. Коўтун і інш.).

Пінск… Першамайская… Локун… : кніга ўспамінаў / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнік В. А. Гарбачэўская ; рэдактар Л. К. Кароль ; навуковы рэдактар А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Белпринт, 2020. – 175 с., [12] л. іл., каляр. іл., партр.

Кніга ўспамінаў прысвечана памяці беларускага літаратурнага крытыка і літара-туразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1987–2007) Валянціны Іванаўны Локун (1946–2016). Праз успаміны блізкіх людзей, сяброў, пісьменнікаў, літаратурных крытыкаў, выкладчыкаў Брэсцкага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна раскрываецца непаўторная асоба чалавека вялікай мужнасці, высокага сумлення і выключнай чалавечай абаяльнасці.

Яндекс.Метрика