
Пятро Рунец (сапраўднае імя. — Пётр Мікалаевіч Рунец) – пісьменнік, уладальнік прэмій рэспубліканскіх конкурсаў.
Нарадзіўся 4 мая 1911 г. у вёсцы Азярычына Пухавіцкага раёна, Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1930 годзе скончыў курсы пры Барысаўскім педагагічным тэхнікуме. Затым настаўнічаў у вёсках Глінішчы і Сяліба Бярэзінскага раёна. У 1937 г. паступіў вучыцца, а ў 1940 г. скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Мінску. Увосень 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях у на Волхаўскім, Сталінградскім франтах. Двойчы паранены. У маі 1943 г. дэмабілізаваны. Працаваў у эвакуацыйным шпіталі, а затым у рэдакцыі новакузнецкай газеты «Большевистская сталь». У 1945 г. вярнуўся на радзіму. У 1946-1953 гг. — загадчык аддзела рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі», у 1953-1962 гг. — літсупрацоўнік часопіса «Бярозка», у 1963-1971 гг. — рэдактар-стыліст на Беларускім радыё. Сябра СП СССР з 1955 г.
Памёр Пятро Рунец 5 сакавіка 1997 года.

































