1 МАЯ – 95  ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АЛЕГА ЛОЙКІ

Алег Антонавіч Лойка – беларускі паэт, літаратуразнаўца і крытык, доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук РБ, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».

Нарадзіўся 1 мая 1931 года ў Слоніме. Пасля заканчэння ў 1953 годзе Белдзяржуніверсітэта працаваў у БДУ, з 1985 года загадваў кафедрай беларускай літаратуры ВНУ. З 1996 года адначасова выкладаў ва ўніверсітэце горада Седльцы (Польшча).

Паэт у сваёй творчасці распрацоўваў гістарычную тэматыку, развіваў жанр балады. Ён стварыў шэраг раманаў, прысвечаных жыццю і творчасці Я. Купалы і Ф.Скарыны. Даследаваў сучасную паэзію, выдаў падручнік для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд» у дзвюх частках, удзельнічаў у падрыхтоўцы хрэстаматыі «Беларуская літаратура XIX стагоддзя». Стварыў шэраг кніг для дзяцей, пераклаў на беларускую мову творы класікаў французскай, нямецкай, рускай, украінскай і польскай паэзіі. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалём Францыска Скарыны. У 1990 годзе быў зняты дакументальны фільм «Максім Багдановіч» па сцэнары о.Лойка.

Памёр 19 лістапада 2008 года ў Слоніме пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Share Button
Яндекс.Метрика