23 КРАСАВІКА – 140 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЗМІТРАКА БЯДУЛІ

Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) — беларускі паэт і празаік, мовазнаўца.

Нарадзіўся Змітрок Бядуля 23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць.

Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і. Бацька яго Хаім (Яфім) быў арандатарам, а зімой працаваў на лесанарыхтоўках. Маці, Хана Плаўнік, працавала швачкай. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў (ешыбоце), з якой быў выгнаны за вольнадумства. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы.

Пасля ешыбота Змітрок Бядуля працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 г. канторшчыкам на лесараспрацоўках. У 1912 г. быў запрошаны ў Вільню ў беларускія культурныя арганізацыі. Працаваў у рэдакцыі «Нашай нівы» разам з Янкам Купалам. Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры. Летам 1915 г. з Вільні вярнуўся ў мястэчка Пасадзец, затым С. Плаўнік пераехаў у Мінск, дзе працаваў у гарадскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У 1918 г. супрацоўнічаў з газэтай «Беларускі шлях». Пад польскай уладай (1919—1920) стаў карэспандэнтам грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Беларускае жыццё».

Пасля аднаўлення ў Мінску савецкай улады некалькі год працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Зоркі». У 1926 г. пачаў працу ў Інстытуце беларускай культуры, быў першым рэдактарам краязнаўча-этнаграфічнага часопіса «Наш край».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 г.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь. Нейкі час жыў у Піжме Горкаўскай вобласці, потым з жонкай і дзецьмі быў у пасёлку Новыя Бурасы Саратаўскай вобласці, дзе яны жылі да канца кастрычніка 1941 года. Памёр Змітрок Бядуля 3 лістапада 1941ад інфаркту каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.

Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша ніва» – імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі». У 1911—1912 друкаваў вершы на рускай мове ў часопісах «На берегах Невы» (Пецярбург) і «Молодые порывы» (Вільня). У пачатку 1910-х гадоў паэт пачынае карыстацца псеўданімамі. У сваіх творах пісьменнік імкнецца паказаць цяжкую долю працоўных («Ля вапеннай гары»), паказаць трагедыю селяніна ў сутыкненні з жорсткасцю жыцця («Без споведзі»).

У 1913 апублікаваў зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург). У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), і інш. Аповесць «Салавей» 1928г. была экранізавана і пастаўлена ў 1937 г., аднайменны балет у 1939 г.

Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка) і інш.

Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930), у сааўтарстве з Нохімам Рубінштэйнам — кішэнны «Яўрэйска-беларускі слоўнічак» (пад сапраўдным прозвішчам, 1932).

Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949), «Сярэбраная табакерка» (1958), «Дзень добры!» (1979) і інш. У 1951—1953 гг. выйшаў збор твораў у 4-х, у 1985—1989 — у 5 тамах.

Пераклаў з ідыша і з украінскай на беларускую мову. — паасобныя вершы Ю. Будзяка(укр.) бел., Т. Шаўчэнкі, у тым ліку «Халодны Яр(укр.) бел.», «Запавет(укр.) бел.», «Русалка», «Ведзьма», «Лілея» і іншыя.

Share Button
Яндекс.Метрика