Пасяджэнне клуба «Эрудыт» – літаратурны акорд «Шчодры талент зямлі беларускай»

27 лютага ў філіяле “Гарадская дзяцячая бібліятэка імя Я. Коласа” прайшло пасяджэнне клуба “Эрудыт” – літаратурны акорд “Шчодры талент зямлі беларускай”, прысвечаны постаці Якуба Коласа. Гэтая падзея сабрала разам юных эрудытаў, якія з захапленнем паглыбіліся ў свет жыцця і творчасці вялікага беларускага Песняра.

Асаблівую цікавасць выклікаў літаратурна-краязнаўчы вугалок “Якуб Колас на Піншчыне”. Тут, сярод экспанатаў, аднавіліся карціны яго дзяцінства, напоўненага простымі радасцямі і першымі марамі. Юнакі і дзяўчаты змаглі ўявіць сабе талент, які зароджаўся і расцвітаў у нялёгкіх умовах.

Асабліва шчымлівым момантам стала знаёмства з перыядам працы Якуба Коласа на Піншчыне. Тут паэт знайшоў натхненне ў простых людзях і маляўнічай прыродзе Палесся. Экспазіцыя расказала пра яго першае, нясмелае знаёмства з будучай жонкай, якое стала важным эпізодам у яго асабістым і творчым жыцці.

Наведвальнікі пазнаёміліся са знакавымі творамі, якія выйшлі пры жыцці беларускага класіка, з прыватнымі лістамі Якуба Коласа, з кнігамі, падоранымі  ўнукамі паэта, што сімвалізавала перадачу духоўнай спадчыны наступным пакаленням.

З цікавасцю прысутныя разглядывалі шэраг кніг, спецыяльна прысвечаных паэту, якія сведчылі пра яго нязгасны ўплыў на беларускую культуру.

Напрыканцы рабяты паглядзелі лялечны спектакль “Зайкіна хатка” па матывам беларускай народнай казкі, у апрацоўцы Я. Коласа.

Share Button
Яндекс.Метрика