27 лютага ў рамках рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы гарадской цэнтральнай бібліятэкі для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Пінска” арганізавалі этнаграфічныя замалёўкі “Святы і абрады палешукоў”. Падчас сустрэчы бібліятэкары нагадалі моладзі пра каляндарныя святы, звычаі і абрады беларусаў, расказалі, як жылі і ладзілі быт нашы продкі. Разам успомнілі прыказкі, прымаўкі, паданні, адгадалі загадкі. Для замацавання атрыманых ведаў прысутных запрасілі паўдзельнічаць у віктарыне. Напрыканцы сустрэчы дзеці змаглі адчуць сябе дарослымі падчас правядзення вясельнага абрада. Закончылася мерапрыемства святочным сталом.






































