Віртуальная выстава «Чарую душу родным словам»

Родная мова – гэта частка культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе  нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў. Беларуская мова – гэта не проста сродак зносін. Гэта жывы звязак з гісторыяй і культурай, мова вялікіх асветнікаў і паэтаў. Яна нясе ў сабе мудрасць продкаў і творчую энергію сучасных аўтараў.

21 лютага мы са ўсім светам будзем адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Віртуальная выстава “Чарую душу родным словам” створана, каб паказаць багацце і прыгажосць беларускага слова.

Багдановіч, М. А. Выбраныя творы / Максім Багдановіч ; [рэдактар А. В. Спрынчан ; уступнае слова Алесь Бадак]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 254 с.

Кнігу склалі выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Дубоўка, У. М. Хай пануе на нашай зямлі супакой… : вершы і паэмы / Уладзімір Дубоўка ; [складальнік С. І. Моўчан]. – Мінск : Беларусь, 2023. – 270 с.

У зборнік увайшлі паэтычныя творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Дубоўкі.

Міус, Ж. В. Душа жывога : аповесці, апавяданні / Жанна Міус ; [мастак К. А. Задворны]. Мінск : Звязда, 2025. – 157 с.

У зборнік беларускай пісьменніцы Жанны Міус увайшлі як апублікаваныя раней, так і новыя аповесці і апавяданні. Усе яны прысвечаны ўзаемаадносінам людзей і жывёл.

Глобус, А. Сям’я : раман / Адам Глобус. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 159 с.

Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука.

Бензярук, А. Р. Галавасек : дакументальная аповесць-эсэ / Анатоль Бензярук. Мінск : Звязда, 2023. – 237 с.

«Трохкутнік» – не геаметрычная фігура, а назва адной з карных аперацый, «расчэрчанай» 15-м паліцэйскім ахоўным палком на палескіх землях восенню 1942 года. Падчас гэтай аперацыі была знішчана вёска Драмлёва – адна са шматлікіх беларускіх Хатыняў. Кніга распавядае пра лёсы драмлёўцаў, якія згарэлі ў тым попельным верасні, калі адзначалася трагічнае свята Галавасек.

Хвалей, Я. І. Даруй, каханая… : раман, апавяданні, эсэ / Яўген Хвалей. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2023. – 195 с.

Падчас кавіду галоўны герой рамана, рэжысёр тэлебачання Юрась, цяжка хварэе і ў адчаі разважае: “Вось і прыйшла помста… Не так жыў, як людзі павінны жыць… Даруйце, мае любыя жанчыны… Калі гэта можна дараваць…” Аднак сапраўднае каханне можа здарыцца толькі раз. Трэба не прапусціць гэты лёсавызначальны момант…

Рублеўская, Л. І. Ночы на Плябанскіх млынах : раман, аповесць, апавяданні / Людміла Рублеўская. Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 525 с.

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман “Скокі смерці”, у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэдневечных гадзіннікаў, аповесць “Ночы на Плябанскіх млынах”, дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл “Старасвецкія міфы горада Б*”, што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі.

Корнева, П. Д. Запіскі юнай хірургіні : апавяданні / Паліна Корнева. – Мінск : Звязда, 2025. – 181 с.

“Запіскі юнай хірургіні” – кніга маладой аўтаркі і будучага доктара. Змешчаныя ў зборніку апавяданні шчыра раскрываюць медыцынскі свет з некалькіх ракурсаў : як вачамі простага чалавека, так і дзяўчыны, што выбрала для сябе адну з самых складаных прафесій.

Якімовіч, А. М. Жылі-былі літары… : займальныя гісторыі пра літары беларускага алфавіта / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2024. – 156 с.

У кнізе сабраны па тры казкі пра кожную літару беларускага алфавіта. Іх галоўныя героі – хлопчыкі Міколка і Васілёк, Сінічка і Верабейка, чорны мураш Чарныш і рыжы мураш Рыжык.

Пазнякоў, М. Мая цудоўная Радзіма : вершы / Міхась Пазнякоў ; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск : Звязда, 2025. – 158 с.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова склалі вершы пра самае галоўнае ў жыцці чалавека. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак.

Share Button
Яндекс.Метрика