Пазнавальная гадзіна «Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь»

23 лютага ў інфармацыйна-культурным цэнтры “Максімум” гарадской цэнтральнай бібліятэкі адбылася пазнавальная гадзіна “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь” з вучнямі 2 класа УА “Сярэдняя школа №6 г. Пінска”.

Юныя ўдзельнікі сталі сапраўднымі падарожнікамі і зрабілі незвычайны тур па самай дарагой для кожнага з нас краіне. Падчас вандроўкі дзеці наведалі тры тематычныя станцыі. На станцыі “Дзяржаўная” маленькія грамадзяне даведаліся пра сімвалы сваёй краіны – герб, сцяг і гімн. На станцыі “Прыродная” ўдзельнікаў чакалі загадкі пра  жывёл. Самая любімая станцыя “Казачная”, дзе дзеці ўспаміналі беларускія народныя казкі. Кожны этап падарожжа суправаджаўся вяселымі гульнямі і цікавымі конкурсамі. Усе ўдзельнікі справіліся з заданнямі і папоўнілі свае веды пра родную Беларусь і беларускую мову.

Мерапрыемства прайшло ў цеплай і сяброўскай атмасферы.

Share Button
Яндекс.Метрика