20 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы гарадской цэнтральнай бібліятэкі ў рамках акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Пінска” правялі экскурс-знаёмства “Ключы ад бабулінага куфра”. Падчас сустрэчы бібліятэкары запрасілі дзяцей у этнаграфічны пакой “Вяртанне да вытокаў”, які працуе на базе бібліятэкі і пазнаёмілі з бытам нашых продкаў. Падрабязна расказалі пра хатняе начыненне, пра ролю гаспадара і гаспадыні ў сялянскім побыце, закранулі старадаўнія абрады і павер’і нашых продкаў. Кульмінацыяй сустрэчы стала частаванне прысутных простай паўсядзённай стравай сялян – блінамі.








































