Заседание гостиной «Лира» – лестница-словестница «З любоўю да роднай мовы»

19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Я. Коласа” прайшла лесніца-славесніца “З любоўю да роднай мовы”. Гэта мерапрыемства стала сапраўдным святам слова, якое сабрала разам юных прыхільнікаў беларускай мовы.

Вядучая мерапрыемства распавяла пра гісторыю ўзнікнення і значэнне Дня роднай мовы, падкрэсліўшы важнасць захавання і развіцця нашай моўнай спадчыны. Пасля ўступнага слова яна з прадставіла госцю – паэтэсу Святлану Шаламіцкую.

Святлана адразу ж зацікавіла школьнікаў сваёй неверагоднай энергетыкай і жыццём, напоўненым любоўю да роднага слова. Яна падзялілася сваімі першымі спробамі пяра, паказаўшы ўсім сшытак з вершамі, узрост якога амаль 40 гадоў. Дзеці з захапленнем слухалі, як Святлана чытала свае творы з гэтага цытатніка часу.

Паэтэса ўспомніла свае дзіцячыя гады, расказаўшы пра вучобу ў сельскай школе, дзе тады вучняў было значна менш, чым цяпер, прачытала новыя вершы. Дзеці з цікавасцю задавалі пытанні па творчасці пісьменніцы, каб даведацца больш пра працэс стварэння вершаў. Аўтар пазнаёміла дзяцей са зборнікамі, дзе ўжо друкаваліся яе творы.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці паглядзелі ўрывак з тэлеперадачы “Размаўляем па-беларуску”, які падоўжыў святочны настрой і яшчэ раз нагадаў пра прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы. Гэта сустрэча стала незабыўным уражаннем для ўсіх удзельнікаў, умацаваўшы іх любоў да роднага слова.

Share Button
Яндекс.Метрика