19 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы біліятэка-філіял №5 запрасіла дашкалят дзіцячага садка №40 г. Пінска ў гульню-падарожжа пра роднае слова “І слова гучала, чароўнае слова…”. На пачатку сустрэчы бібліятэкар нагадала, што мы беларусы, а наша родная мова – беларуская. На ёй гаварылі нашы далекія продкі, перадавалі яе сваім дзецям, а іх дзеці сваім. Так яна дайшла і да нас. Далей супрацоўнік бібліятэкі запрасіла маленькіх наведвальнікаў у падарожжа па старонках роднай мовы, якое адкрывае чароўны свет слова, поўны цікавых таямніц і загадак. Дзецям прапанавалі адгадаць загадкі на роднай мове. Таксама выхаванцы прынялі ўдзел у такіх гульнях як: “Ветлівыя словы”, “Маё любімае слова па-беларуску”, “Закончы сказ”. У канцы падарожжа быў прапанаваны ўсім прысутным прагляд беларускай казкі “Піліпка сынок”.
Мэтай дадзенага мерапрыемства было паказаць прыгожосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа, выхавання пачуццяў любові і зацікаўленнасці да роднага слова.










































