Пасяджэнне клуба «Олимп» – чароўны квадрат «З любоўю да роднага слова»

17 лютага ў бібліятэцы-філіале №1 прайшло пасяджэнне клуба “Олимп” – чароўны квадрат “З любоўю да роднага слова”,  прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У гэты дзень усе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека, кожная ўяўляе жывую спадчыну,  да якой мы павінны сур’ёзна ставіцца і аберагаць.

Беларуская мова – адна з самых старажытных і прыгожых славянскіх моў. З ёй непарыўна звязана імя сусветна вядомага земляка – першадрукара Францыска Скарыны. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала вучням 3 “Г” класа ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Пінска”, якую вялікую ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла ўзнікненне кнігадрукавання. Вялікую зацікаўленасць у дзяцей выклікалі розныя заданні, якія “схаваліся” ў чароўным квадраце мультымедыйнай прэзентацыі, а гэта дзевяць захапляльных заданняў-гульняў: “Назаві адным словам”, “Наадварот”, “Сказы-жартаўнікі”, “Літара заблудзілася”.  Разгадаўшы рэбусы дзеці даведаліся пра беларускую раку Прыпяць, і што самага вядомага ката з беларускай казкі клічуць Максім. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі  добрыя веды загадак і прыказак на роднай мове, а таксама выдатна напісалі імправізаваны школьны дыктант.

Цёплая і душэўная сустрэча прайшла на адным дыханні. Чароўны квадрат удзельнікі  мерапрыемства разгадалі і даказалі, што мы любім і ведаем сваю родную мову!

Share Button
Яндекс.Метрика