18 лютага ў бібліятэцы-філіяле №3 прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы і 75-годдзю з дня нараджэння М. П. Пазнякова «Мова роднай зямлі ў творах Міхася Пазнякова».
Бібліятэкар пазнаёміла гасцей з жыццёвым і творчым шляхам Міхася Пазнякова. Акцэнт быў зроблены на яго адданасць беларускай мове. Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі песню «Спадарыня зіма», якая напісана на словы М. Пазнякова, прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Пагуляем у роднае слова», конкурсе аўтарскіх загадак і інш. Дзеці чыталі вершы аўтара, у якіх услаўляецца прыгажосць беларускай прыроды, бацькоўскі дом і духоўныя каштоўнасці нашага народа. Творчасць Міхася Пазнякова – гэта сапраўдны падручнік любові да Радзімы, напісаны жывой, багатай і мілагучнай беларускай мовай.









































