18 лютага, напярэдадні святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у сектары краязнаўства гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшла інфармацыйная гадзіна “Гучыць беларускае слова!”. На мерапрыесмтва былі запрошаны выхаванцы ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Бібліятэкар прадставіла кніжную выставу “Чытайце беларускае”, прачытала вершы, прысвечаные нашай роднай мове. Прысутныя праглядзелі відэаролікі з вершамі, казкамі і песнямі на беларускай мове, і нават беларускамоўны мультфільм. Маладыя людзі адгадвалі загадкі на беларускай мове, удзельнічалі ў гульні “Перакладзі слова”. На завяршэнне хлопцы і дзяўчаты пачаставаліся цукеркамі “Родныя словы”.










































