Віртуальная выстава «Свет прыроды Уладзіміра Ягоўдзіка»

Да 70-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, драматурга, публіцыста Уладзіміра Ягоўдзіка, бібліятэка-філіял №7 падрыхтавала віртуальную выставу “Свет прыроды Уладзіміра Ягоўдзіка”.

Уладзімір Ягоўдзік – вялікі аматар і знаўца роднай прыроды, заснавальнік унікальнай серыі “Скарбы Радзімы”, прысвячанай помнікам прыроды, птушкам і звярам беларускіх лясоў, рэкам і  азёрам нашай Бацькаўшчыны. З вялікай павагай пісьменнік адносіцца да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Не менш цікавымі з’яўляюцца творы аўтара пра гістарычнае мінулае Беларусі, а таксама казкі і апавяданні, аповесці і мініяцюры, апрацоўкі легенд і паданняў.

Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай літаратуры ў бібліятэку-філіял №7.

Наш адрас: г. Пінск, вул, Першамайская, 140.

Ягоўдзік, У. І.  Быў знак на небе, Або прырода Беларусі ў з’явах і падзеях / Уладзімір Ягоўдзік ; [прадмова В. Карамазава ; фота: І. Бышнёў і інш. ; гравюры А. Тарасевіча]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2015. – 143 с., [8] л. каляр. іл.

У гэтай  кнізе сабраны цікавыя звесткі  пра беларускую прыроду за тысячу гадоў, занатаваныя ў летапісах і на старонках друкаваных выданняў. Адрасавана шырокаму  колу чытачоў.

Ягоўдзік, У. І. Вочы Зямлі : вандроўкі па роднай Беларусі / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : Народная асвета, 2020. – 87 с.

Кніга прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Яговдик, В. И. Горсть ягод : [рассказы о природе / Владимир Яговдик ; [перевод с белорусского В. Машкова ; художник Ю. Алисевич ; фото И. Бышнева]. – Минск : М. Яговдик, 2007. – 62, [1] с., [8] л. цв. ил.

Книга представляет собой небольшую энциклопедию окружающего мира, которая помогает юным читателям открыть для себя природу, находящуюся буквально рядом: в городском парке, в деревне, в лесу или на полевых тропинках. Рассказы написаны живым, образным языком, сочетают познавательность и художественность, прививают любовь и бережное отношение к родной природе.

Ягоўдзік, У. І. Жывая вада крыніц : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / У. Ягоўдзік. – Мінск : «Беларускi Дом друку», 2009. – 10 с. – (Скарбы Радзімы).

Крыніцы – надзвычай  шчодры дар Маці-Зямлі. Не дзіўна, што пра крыніцы складзена мноства прыгожых легенд і паданняў, прыкмет і павер’яў. Хочацца верыць, што да крыніц не зарастуць сцежкі.

Ягоўдзік, У. І. Кветкі дзівасілу : апавяданні, аповесці, казкі / Уладзімір Ягоўдзік ; [мастакі: Ю. Шаціла, Вера Ягоўдзік]. – Мінск : Беларусь, 2018. – 398, [1] с.

У кнігу ўвайшлі творы пра прыроду роднага краю, пра птушак і жывёл, якія насяляюць нашы лясы. Аўтар знаёміць таксама юных чытачоў з мінулым Беларусі, са значнымі гістарычнымі падзеямі і славутымі асобамі. Апавяданні, аповесці і казкі для малодолшага школьнага ўзросту.

Ягоўдзік, У. І. Крылатыя суседзі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2018. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

У 2008 годзе была заснавана серыя кніг “Скарбы Радзімы”, адрасаваная дзецям, падлеткам і дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды. У кніге кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра птушак Беларусі.

Ягоўдзік, У. І. Лясныя таямніцы : апавяданні і мініяцюры / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2014. – 157, [2] с., [8] л. каляр. іл.

У кнігу ўключаны апавяданні і мініяцюры пісьменніка, прысвечаныя рэкам, азерам і крыніцам, а таксама Нацыянальным паркам і запаведнікам Беларусі.

Яговдик, В. И. Крылатая душа : рассказы, повести, сказки / Владимир Яговдик ; [художник А. Л. Романовская]. – Минск : Звязда, 2022. – 126 с.

В доступной и занимательной манере автор даёт уроки экологического воспитания, обращая внимание юных читателей на необходимость оберегать родную природу. В книге представлены литературные и народные сказки, а также увлекательные рассказы об удивительных памятниках культуры, созданных в минувшие столетия, и о замечательных людях, оставивших неизгладимый след в истории нашей страны.

Ягоўдзік, У. І. Год-карагод : апавяданні і мініяцюры / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота С. А. Чарапіцы]. -–Мінск : М. Ягоўдзiк, 2013. – 157, [1] с.

Аўтар  з любоўю і захапленнем апісвае прыроду Беларусі.

Ягоўдзік, У. І. Беларуская зіма : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва, М. Гулінскага, С. Чарапіцы]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2012. – [11] с., уключаючы вокладку. –(Скарбы Радзімы).

Калі  падае снег, кажуць людзі, Бог сцеле пярыну, каб на палетках не памерзла жыта, а заадно мосціць дарогі, каб вазіць сена на санях. З надыходам зімы, калі не сядзіш дома, можна знайсці шмат цікавых забаў.

Катайся на лыжах, гуляй з хлопцамі ў хакей, ляпі снегавікоў, або непрыступную крэпасць,  шпурляйся снежкамі…  Вось  такая яна беларуская зіма.

Ягоўдзік, У. І. Нацыянальны парк «Прыпяцкі» : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі І. Бышнёва і інш.]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2009. – 11 с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

У  гэтай кнізе кожны зможа знайсці цікавую і даступную інфармацыю пра нацыянальныя паркі Беларусі, адным з якіх з’яўляецца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”.

Ягоўдзік, У. І. Прыродны азбукоўнік : [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фота: І. І. Бышнёў, М. І. Гулінскі, С. А. Чарапіца]. – Мінск : Народная асвета, 2016. – 39 с. – (Бібліятэка Асветыка).

На старонках гэтай кнігі маленькія чытачы адкрыюць для сябе ўсе літары беларускага алфавіта, пазнаёмяцца з жывёламі і раслінамі, адгадаюць цікавыя загадкі. Адрасуецца дашкольнікам і малодшым школьнікам, а таксама бацькам, настаўнікам і выхавацелям.

Яговдик В. Яговдик, В. И. Облака над озерами : рассказы, повести, сказки / Владимир Яговдик ; [художник А. Романовская]. – Минск : Звязда, 2021. – 214 с.

В книге представлены литературные и народные сказки, а также увлекательные рассказы об удивительных памятниках культуры, созданных в минувшие столетия, и о замечательных людях, оставивших неизгладимый след в истории нашей страны.

Ягоўдзік, У. І. Срэбнакрылыя стужкі : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Уладзімір Ягоўдзік ; [фотаздымкі: І. Бышнёў і інш.]. – Мінск : М. Ягоўдзік, 2010. – 10, [1] с., уключаючы вокладку. – (Скарбы Радзімы).

Назвы рэк і азераў, ручаеў і балотаў – найстаражытнейшая мова зямлі. Яна падобная на рачное рэха, што дакацілася да сенняшніх дзен ад галасоў першабытных насельнікаў рачных ці азерных берагоў. Адкуль яны прыйшлі і куды пайшлі – ніхто дакладна не ведае. Але пра ўсе гэта можна даведацца пазнаеміўшысь з гэтай кнігай.

Share Button
Яндекс.Метрика