
Паважаныя чытачы!
У бібліятэцы-філіяле №3 працуе кніжная выстава “Сваю мову паважаю – кнігі я на ёй чытаю!” прымеркаваная да Дня роднай мовы. На выставе прадстаўлены літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў.
Запрашаем Вас пазнаёміцца з кнігамі беларускіх аўтараў.
Чакаем Вас па адрасе: вул. Брэсцкая, 85.
![]() |
Казлоў, А. Горад у нябёсах : аповесці, апавяданні / Анатоль Казлоў ; [мастак М. Лось]. – Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 222, [1] с.Аповесці і апавяданні празаіка створаны на няпростым і супярэчлівым сенняшнім жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі пошукаў свайго месца ў сённяшнім дні. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма празаіка. |
![]() |
Капыловіч, І. І. Адзінота : аповесці, апавяданні / Іван Капыловіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 333, [1] с.У новую кнігу Івана Капыловіча ўвайшлі аповесці “Адзінота”, “Рубеж” і нізка апавяданняў. Героі твораў – людзі сталага ўзросту і нашы сучаснікі. Яны – працавітыя, цэняць і любяць блізкіх і сяброў, з павагай ставяцца да таго, што засталося ім у спадчыну ад бацькоў, здольныя на рашучыя дзеянні. |
![]() |
Пазнякоў, М. Мая цудоўная Радзіма : вершы / Міхась Пазнякоў ; мастак Святлана Стахоўская. – Мінск : Звязда, 2025. – 158, [1] с.Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Міхася Пазнякова склалі вершы пра самае галоўнае ў жыцці чалавека. Паэт апявае Радзіму, нашы дзяржаўныя сімвалы, багацце і прыгажосць роднай зямлі, услаўляе мужнасць і працавітасць людзей, прыгожыя мары і памкненні, вучобу і добрыя справы хлопчыкаў і дзяўчынак. Знаёміць з прафесіямі, вучыць любіць і шанаваць бацькоў, Радзіму, усё роднае, займацца спортам, расці ўдзячнымі, працавітымі, шчырымі. Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. |
![]() |
Быкаў, В. Знак бяды / Васіль Быкаў.– Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 526 с.У чарговую кнігу серыі “Бібліятэка беларускай аповесці” увайшлі два творы прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайне, якія даўно сталі класікай літаратуры: “знак бяды”В. Быкава і “Гандлярка і паэт” І. Шамякіна. |
![]() |
Жычка, Х. Косць твая і плоць твая : аповесць / Хведар Жычка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. – 190, [1] с.Аповесць вядомага беларускага пісьменніка Хведара Жычкі (1927—2007) – адзінага пісьменніка-марсіяніна (нарадзіўся ў пасёлку Марс Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці) – вызначаецца філасофска-касмічным стаўленнем да быцця чалавека. Складаныя маральна-этычныя праблемы, якія закранаюць жыццё людзей у вайну і наступныя дзесяцігоддзі, вымушаюць памятаць і пра сітуацыю выбару, якая бывае ў жыцці кожнага чалавека, і пра лёсавую цяжкасць, а часам і вусцішнасць гэтага выбару. |
![]() |
Дудзюк, З. І. Жанаты халасцяк : гумар і сатыра / Зінаіда Дудзюк. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2025. – 138, [1] с.Вядомая беларуская пісьменніца Зінаіда Дудзюк весела і дасціпна расказвае пра звыклыя рэчы. З персанажамі яе твораў часам адбываюцца неверагодныя здарэнні, як напрыклад, некаму і цяпер шанцуе злавіць залатую рыбку ці завесці цудоўнае знаёмства ў інтэрнэце, закахацца ў славутасць ці выйсці замуж за міфічнага героя. І заўсёды трэба помніць: усё сумнае мінае, а добры жарт лечыць ад нуды і няўпэўненасці. Кніга адрасуецца тым людзям, якія любяць пасмяяцца не толькі з іншых, але і з сябе, як гэта робіць аўтар. |
![]() |
Пятровіч, Д. Л. Анёлы : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 188, [2] с.У зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўвайшлі аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў, а таксама новыя творы пісьменніка. Містычна- прыгодніцкая аповесць “Белая Жанчына” напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле – пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці “Джэк” і апавядання “Анёлы” пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне “Цана крыві” прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. |
![]() |
Разановіч, А. І. Палын-вада : раман-хроніка / Анатоль Разановіч : Кн. 1 : . – Мінск : Беларусь, 2020–2021 Трэснуты лёд. – 2020. – 414, [1] с.Першая кніга рамана-хронікi “Палын-вада” пачынаецца з самай вялікай паводкі на Палессі, якая была ў 1979 годзе. Праз сваіх герояў, галоўны з якіх Аляксей Жылеўскi, аўтар паказвае жыццё ў СССР, невынішчальнае жаданне людзей жыць свабодна і шчасліва. Любоў і нянавісць, перамогі і паразы, дабро і зло, беднасць і багацце – пастаянныя спадарожнікі герояў рамана-хронікі “Палын-вада”. Клубок заблытаных і трагічных супярэчнасцей толькi пачынае раскручвацца і раскрывацца, паказваючы тое, што павінна быць: не хлебам адзіным жыве чалавек. |
![]() |
Савіцкі, А. Обаль : раман / Алесь Савіцкі. – Мінск : Звязда, 2013. – 463, [1] с.У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Обалі, невялікай чыгуначнай станцыі на поўначы Беларусі, дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя “Юныя мсціўцы”. Апавядаючы пра самаахвярную барацьбу юнакоў і дзяўчат супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аўтар па-мастацку даследуе характары герояў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу. |
![]() |
Сланечнік : чытанка / укладальнік Іна Фралова ; мастак Ганна Архіпава. – Мінск : Звязда, 2025. – 190, [1] с.Чытанка “Сланечнік” запрашае маленькага чытача адкрыць дзівосны свет жывога роднага слова. Складаецца кніга з дзевяці тэматычных раздзелаў, куды ўвайшлі лепшыя дзіцячыя творы беларускай і замежнай літаратуры. Выданне разлічана на дзяцей і іх бацькоў. Таксама кнігу можна выкарыстоўваць для падрыхтоўкі заняткаў і ранішнікаў у дзіцячым садку, урокаў і пазакласных мерапрыемстваў у пачатковай школе. |
![]() |
Пархута, Я. С. Сувязь пакаленняў : [зборнік / Яраслаў Пархута ; [складальнік С. І. Моўчан]. – Мінск : Беларусь, 2023. – 365, [2] с.Час, на жаль, не прыпыніш… Кожнае пакаленне нашай краіны прыходзіць, выконвае сваю місію і сыходзіць, саступаючы месца новаму пакаленню. Такая вечная хада гісторыі. Змены ў жыцці былі, ёсць і будуць. Але назаўсёды застаецца галоўнае – сувязь пакаленняў, якую нельга страціць, калі мы не на словах, а на справе любім сваю Беларусь. Аб гэтым лірычныя, празаічныя творы аўтара, якія ўвайшлі ў кнігу. |
![]() |
Як сказаць па-беларуску? : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / укладальнік Алесь Бадак. –Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 128 с.Кніга адрасавана тым, хто хоча добра засвоіць беларускія назвы самых розных прадметаў і з’яў, з якімі часта сутыкаецца ў сваім жыцці: дома, у школе, на прыродзе, у горадзе і вёсцы. |










































