Тэматычны агляд “Беларускія сучасныя пісьменніцы – дзецям”

Бібліятэка-філіал №1 сустрэла новы праект нашай краіны – «Кожная пятніца – роднае, сваё»! Гэта больш, чым проста ідэя – гэта выбар кожнага з нас, які ўмацоўвае нашу краіну і культуру. Гэты праект накіраваны на папулярызацыю ўсяго беларускага, у тым ліку папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і нацыянальных культурных каштоўнасцяў.

6 лютага бібліятэка-філіал №1 і выхаванцы ДУА “Дзіцячы садок № 8 г.Пінска” стварылі сваю ўласную пятніцу! Бібліятэкар разам з катом Максімам, буслікамі Бусяй і Басяй адправілася ў госці да маленькіх сяброў. Хлопчыкаў  і дзяўчынак чакала знаёмства с цудоўнымі кніжкамі беларускіх сучасных пісьменніц. Вельмі ўважліва яны праслухалі невялікую казку “Хто важнейшы”, якую напісала для дзяцей Ганна Скаржынская-Савіцкая. Дзеці старанна выконвалі розныя заданні ката Максіма і добра адгадвалі “Загадкі казачнай хаткі” з кнігі Яніны Жабко. Задорна смяяліся над казачнымі гісторыямі, якія караценька расказвала бібліятэкар з кнігі Людмілы Рублеўскай “Пра прыгоды мышкі Пік-Пік”. Бібліятэкар з дапамогай буслянят пазнаёміла выхаванцаў дзіцячага садка з кнігай Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага “Пра Бусю, які жыве на Беларусі”. З вялікім задавальненнем і добрымі ведамі маленькія слухачы пагуляліся з “Азбукай і Слоўнічкам Бусі”.

Усё мерапрыемства прайшло ў цёплай, пазітыўнай, творчай атмасферы і яшчэ раз пацвердзіла, што чытаць і размаўляць на беларускай мове вельмі прыгожа і прыемна.

Яндекс.Метрика