
Анатоль Паўлавіч Кудравец — беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1969). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР ім. Я. Коласа (1986). Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012).
Нарадзіўся ў 1 студзеня 1936 г. в. Аколіца. Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча, працаваў настаўнікам у Віркаўскай сямігадовай школе Клічаўскага р-на. Першыя апавяданні былі апублікаваны ў газеце “Калгасная праўда” і часопісе “Маладосць” у 1960 г. Пазней скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Затым працаваў у газетах «Калгасная праўда», «Літаратура і мастацтва», на Беларускім радыё, у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у часопісе «Нёман», у сектары мастацкай літаратуры ЦК КП Беларусі. Перакладаў на беларускую мову «Падарожжы Гулівера» Д. Свіфта, «Сібірскія апавяданні» В. Іванова, раманы А. Нурпеісава «Змрок», «Непрыемнасць», аповесць К. Сіманава «Дні і ночы», «Аповесці» А. Тамсаарэ, В. Караленка «Апошні прамень». зялёнай дарозе», «Раданіца», «Дзень перад святам», «Блакітны вярблюд» і інш.
Першыя апавяданні публікаваў у газеце «Калгасная праўда» і часопісе «Маладосць» у 1960 годзе.
Перакладаў на беларускую мову «Падарожжы Гулівера» Д. Свіфта (1974), «Сібірскія апавяданні» В. Іванова (1975), раманы А. Нурпеісава «Змрок» (1975), «Непрыемнасць» (1981), аповесць К. Сіманава «Дні і ночы». (1980), В. Караленка «Апошні прамень» (абранае, 1984), асобныя творы рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.
Памёр 8 мая 2014 г.




































