Творчая сустрэча з Таццянай Мікалаеўнай Яцук

11 снежня ў актавай зале гарадской цэнтральнай бібліятэцы г.Пінска адбылася творчая сустрэча з Таццянай Мікалаеўнай Яцук, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам трынаццаці паэтычных зборнікаў, лаўрэатам прэміі А. І. Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры” ў намінацыі “Пісьменнік”.

Мерапрыемства наведалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама К.М. Юрчанка, настаўнікі ўстаноў адукацыі горада, а таксама прыхільнікі літаратурнага слова. Падчас сустрэчы паэтка распавяла пра свой новы зборнік вершаў ваенна-патрыятычнай лірыкі “Прага цішыні”. У аўтарскім чытанні прагучалі творы Таццяны Мікалаеўны. Дэкламацыя паэмы “Калдычэва”, якая закранае тэмы Вялікай Айчыннай вайны, гістарычнай памяці беларусаў, знайшла асаблівы водгук у сэрцах слухачоў. Меладызм паэзіі Таццяны Мікалаеўны добра адчуваецца і ў песнях, напісаных на яе словы. Фонд бібліятэкі папоўніўся кнігамі паэткі з яе аўтографам.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика