Літаратурная сустрэча «Твая вялікасць, Слова…»

27 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” бібліятэка-філіял №7 запрасіла навучэнцаў першых класаў ДУА “Сярэдняя школа №7” на літаратурную сустрэчу “Твая вялікасць, Слова…” з паэткай , удзельніцай клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” – Валянцінай Рыгораўнай Вахітавай.

Валянціна Рыгораўна расказала, што доўгі час яна працавала выхавацелем дзіцячага садку і вучыла дзетак беларускай мове, а потым стала для іх складаць вершы. Падчас сустрэчы паэтка прачытала дзецям шэраг сваіх твораў.

Простыя і разумелыя вершы пра гузік, кашулю, парасон вельмі спадабаліся маленькім слухачам, а вясёлыя і добрыя вершаваныя творы пра зайчыка, пеўніка і рыжага ката выклікалі ўсмешку і добры настрой у маленькіх чытачоў.

На працягу мерапрыемства гучалі песні пра родную беларускую мову.Да ўвагі прысутных была аформлена кніжная выстава “Чытай па-беларуску! Гэта цікава!”.

Share Button
Яндекс.Метрика