Кніжная выстава «Далучыся да роднага слова!»

Паважаныя чытачы!

“Далучыся да роднага слова!” – заклікае кніжная выстава, падрыхтаваная на абанеменце гарадской цэнтральнай бібліятэкі. “Размаўляй са мной па-беларуску”, – “гаворыць” кожная кніга. Разгарнуць, пачытаць, падзяліцца думкамі можа кожны наведвальнік бібліятэкі.

На выставе прадстаўлены кнігі беларускіх аўтараў-класікаў, а таксама творы сучасных беларускіх пісьменнікаў для дзяцей.

Маўр, Я. Завошта? : апавяданні / Янка Маўр ; укладальнікі: Васіліна Міцкевіч, Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Беларусь, 2025. – 77 с.

Выданне кнігі апавяданняў Янкі Маўра прымеркавана да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Броўка, П. Запаветнае : [вершы / Пятрусь Броўка ; [укладанне В. Шніпа ; мастак В. Жоўтак]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 109 с.

У кнігу народнага паэта Беларусі увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх сталі класікай беларускай літаратуры.

Караткевіч, У. С. Беларуская песня : [вершы / Уладзімір Караткевіч ; [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Кашкурэвіч і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 133 с.

У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча  увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх папоўнілі залаты фонд беларускай культуры.

Дайнека, Л. М. Чалавек з брыльянтавым сэрцам : фантастычны раман / Леанід Дайнека. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 262 с.

Аўтар фантастычнага рамана “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”  прапануе зазірнуць у будучыню Беларусі і не толькі. У цэнтры сюжэта твора гісторыя пятнаццігадовага хлопчыка Клёна (імёны людзей сталі іншымі, чым у наш час) з Мінску. Ён пад цяжкасцю абставін здолеў пераадоліць шматлікія страхі і, папаўшы ў дарослыя выпрабаванні на другой планеце, перамог ў едзінаборстве з ворагамі, вярнуўся у родны горад героем на шчасце сваім бацькам.

Шамякин, И. П. Сердце на ладони : роман / Иван Шамякин ; [перевод с белорусского А. Островского, З. Островской]. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2023. – 526 с.

У рамане “Сэрца на далоні” пісьменнік ставіць вострыя маральна-этычныя і сацыяльныя пытанні, звяртаючыся да падзей не толькі сучаснага жыцця, але і мінулай вайны.

Карціны і эпізоды барацьбы савецкага падполля, якое існавала ў гады фашысцкай акупацыі, цесна пераплецены з працоўнай дзейнасцю амаль усіх асноўных герояў кнігі.

Дземідовіч, Т. А. Светлая дарога дадому : аповесці / Таццяна Дземідовіч. – Мінск : Беларусь, 2025. – 47 с.

Кароткія апавяданні насычаны падзеямі і сапраўдны дзіцячым настроем. Галоўная гераіня Настасся, любімая ўнучка сваіх дзядулі і бабулі, у захапленні ад неверагодных адкрыццяў свету прыроды.

Жук, К. Шпак купіў магнітафон : вершы / Кастусь Жук ; мастак Ганна Архіпава. – Мінск : Звязда, 2025. – 45 с.

Зборнік вершаў лаўрэата прэміі Феэрацыі прафсаюзаў Беларусі паэта Кастуся Жука зацікавіць маленькага чытача незвычайнымі сюжэтамі, навізной адкрыцця свету.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. У пошуках страчанага скарбу : кніга-квэст / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; мастак Галіна Іванова. – Мінск : Беларусь, 2025. – 270 с.

Кніга-квэст запрашае ў цікавае падарожжа. Напачатку гісторыі кожны чытач выбірае сабе аватара, атрымлівае ў кампанію яшчэ аднаго спадарожніка, і яны разам адпраўляюцца збіраць артэфакты ў персанажаў, якія жывуць у таямнічым каралеўстве. Няпросты шлях, якім давядзецца ісці, будзе ў кожнага свой, бо кніга чытаецца не па парадку, а так, як вырашае чытач-герой.

Каліна, К. К. Каляровыя месяцы : казкі і апавяданні / Клаўдзія Каліна ; [укладальніца А. В. Спрынчан ; мастак М. Ю. Дайлідаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. – 61 с.

У кніжку Клаўдзіі Каліны “Каляровыя месяцы” ўвайшлі яе найбольш вядомыя казкі і апавяданні, якія даўно палюбіліся юным чытачам, і многія з якіх вывучаюцца ў школе.

Дзяцінства светлы час : аповесці, апавяданні і вершы беларускіх пісьменнікаў пра дзяцінства, сяброўства, школу, заняткі спортам / укладальнік Алесь Бадак ; малюнкі створаны Наталляй Арцёмавай і Ксеніяй Шарупіч з дапамогай штучнага інтэлекту. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 221 с.

Кнігу склалі вершаваныя і празаічныя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра дзівосны і непаўторны свет дзяцінства. Героі твораў – хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ходзяць у школу, займаюцца спортам, дапамагаюць дарослым і любяць прыгоды.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика