Літаратурны вечар-прысвячэнне «Уладзімір Караткевіч – рыцар беларускага слова»

24 лістапада  сцены гарадской цэнтральнай бібліятэкі  напоўніліся духам прыгод, таямніц і высакароднай даўніны. Тут прайшоў  літаратурны вечар-прысвячэнне «Уладзімір Караткевіч – рыцар беларускага слова» для навучэнцаў 10  «Б» класа  ДУ «Гімназіі № 3 ім. В. З. Каржа».

З самага парога гімназістаў сустракала атмасфера, натхнёная творчасцю  знакамітага пісьменніка. Бібліятэкары нагадалі прысутным пра асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху Уладзіміра Сямёнавіча, а таксама азнаёмілі з невядомымі старонкамі жыцця пісьменніка. Пастараліся паказаць Караткевіча не як памятны партрэт у падручніку, а як жывога, захопленага чалавека, чые словы і сёння поўныя агню і запалу.

На мерапрыемстве гучалі несмяротныя радкі з твораў Уладзіміра Караткевіча. Было асабліва прыемна бачыць, як сучасныя падлеткі пранікаюцца  меладычнасцю яго беларускага слова.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, была аформлена кніжная выстава.

Share Button
Яндекс.Метрика