Заседание клуба «Олимп» — литературный калейдоскоп «Беларуская аўтарская казка»

У сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры жанр казкі найбольш актыўна развіваецца. Няма ніводнага дарослага, а тым болей дзіцяці, які не любіў бы казкі. Таму як чытанне казак прыносіць вясёлы настрой, радасць жыцця, веру ў добрае і светлае, вучыць беражліва адносіцца да прыроды, з павагай ставіцца да бацькоў і любіць Радзіму.

Вось і ў перыяд правядзення штогадовага месячніка папулярызацыі беларускай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” 25 лістапада ў бібліятэцы-філіале №1 прайшоў  літаратурны калейдаскоп “Беларуская аўтарская казка” з членамі клуба Олимп. Пасля традыцыйнага прывітання бібліятэкар прапанавала паразважаць, чым жа адрозніваюцца беларускія народныя казкі ад аўтарскіх. Трэба адзначыць, што хлопчыкі і дзяўчынкі былі ў выдатнай літаратурнай форме і былі гатовыя да любых пытанняў. Перагортваючы старонкі кніг сучасных беларускіх аўтараў дзеці разам з бібліятэкарам змаглі пабываць на казачнай сунічнай палянцы, завітаць у госці да зайчыкаў, азнаёміцца з дзіўным светам раслін і лясных жыхароў. Дзеці даведаліся, что ёсць казкі-рыфмаванкі, а таксама казкі-загадкі.

У конкурсе «Адгадай-ка» дзеці ўспаміналі беларускія народныя і аўтарскія казкі і  пазнавалі герояў па апісанні, а назву твора адгадвалі па ўрыўку. Таксама разгадвалі загадкі, дзе адказ у рыфму з’яўляўся не правільным.

А ў канцы мерапрыемства вельмі ўважліва і з захапленнем удзельнікі праглядзелі, а некаторыя прынялі ўдзел у лялькавай пастаноўцы казкі Расціслава Бензярука “Яблыня”. І, самае галоўнае, — пасля сустрэчы ва ўсіх удзельнікаў застаўся апельсінавы настрой і жаданне зноў сустрэцца.

Share Button
Яндекс.Метрика