Літаратурны круіз «Падарожжа з кніжкай беларускай»

19 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” навучэнцы 3 “Б” класа  ДУА “ Гімназія № 2 ім. архіепіскапа Стэфана” разам з супрацоўнікам бібліятэкі-філіяла №5 адправіліся ў літаратурны круіз “Падарожжа з кніжкай беларускай”.

На пачатку круіза вучні азнаёміліся з казкамі, якія яскрава адлюстроўваюць мінулае, даведаліся, на якія віды падзяляюцца беларускія народныя казкі. Такасама ўзгадалі казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя казкі. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у інсцэніроўцы беларускай народнай казкі “Дзедава рукавічка”. Потым ім быў прапанаваны творчы конкурс “Мая казка”, дзе вучні павінны былі скласці і прадэкламаваць на роднай мове казку.

З дапамогай лэпбука прайшло займальнае знаёмства дзяцей з беларускай народнай казкай “Каток – залаты лабок”. Выкарыстанне лэпбука – гэта адзін з спосабаў далучэння да чытання. Дапаможнік дапамагае хутка і эфектыўна засвоіць змест твора і замацаваць яго ў займальна-гульнёвай форме.

Такія сустрэчы вельмі ўплываюць на дзяцей. Далучэнне да беларускай літаратуры, атрыманне новых ведаў спалучаецца з эмацыянальным уздымам. Лiтаратурнае падарожжа падаравала ўсiм прысутным добры настрой.

Share Button
Яндекс.Метрика