
Мова i лiтаратура вельмi цесна звязаны памiж сабой, стагоддзямi перапляталiся нябачнай стужкай зносiн памiж людзьмi. Таму i патрэбна дапамагаць зразумець прыгажосць роднай мовы на прыкладах цудоўных майстроў слова – беларускiх пiсьменнiкаў.
У рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” бібліятэка-філіял №5 прапануе чытачам кніжную выставу “Сябруй з кніжкай беларускай”. На выставе прадстаўлены славутыя дзіцячыя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў Янкі Маўра, Васіля Віткі, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова, Анатоля Зэкава і іншых.
Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай кнігі наведаць нашу выставу.
Чакаем Вас па адрасу: вул. Ракасоўскага, 29.
Выстава будзе дзейнічаць з 19 па 30 лістапада.
![]() |
Лынькоў, М. Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў : аповесці і апавяданні / М. Лынькоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 131с.Галоўныя героі аповесці – медзведзяня Мішка, казёл Барадаты і сабака Жук, якія думаюць, разважаюць і паводзяць зусім як людзі. Аўтар з гумарам апісвае прыгоды сяброў на грамадзянскай вайне. Аповесць насычаная вясёлымі, смешнымі і разам з тым павучальнымі гісторыямі. |
![]() |
Чароўны свет: з беларускіх міфаў, паданняў і казак / [аўтар прадмовы У. Васілевіч] ; мастак В. П. Слаук. – 4-е выд. – Мінск : Беларусь, 2024. – 215 с.У кнізе прадстаўлены найбольш папулярныя казачныя персанажы і вобразы беларускай міфалогіі, што захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён. Выданне багата ілюстравана. Разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца культурай беларускага народа. |
![]() |
Галубовіч, Я. Шчодрая вавёрка : казкі / Янка Галубовіч ; [мастак Ю. Пякіна]. – Мінск : Звязда, 2015. – 91, [3] с.Напісаныя прыгожай, вобразнай, сакавітай мовай казкі Янкі Галубовіча ўзнімаюць маральныя і філасофскія праблемы і на прыкладзе персанажаў-жывёл вучаць дзяцей любіць прыроду, быць працавітымі, цаніць сяброўства, дапамагаць слабейшым і тым, хто патрапіў у бяду. |
![]() |
Аўласенка, Г. П. Як сем сыноў лесніка чорта перахітрылі : тапанімічныя казкі / Генадзь Аўласенка ; [мастак А. Б. Аракчэева]. – Мінск : Звязда, 2023. – 115, [3] с.Кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар паспрабаваў адказаць на пытанне, з чым можа быць звязана паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта Мінскай вобласці. Шчыра спадзяемся, што юныя чытачы, якія пазнаёмяцца з незвычайнымі апавяданнямі пра таямніцы тапонімаў, усур’ёз зацікавяцца гісторыяй роднага краю. |
![]() |
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Вухуцік : фантастычнае апавяданне / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [маста В. П. Лапіна]. – Мінск : Звязда, 2023. – 21,[3] с. – (Казкі Кніжнай феі).Сябры! Вас чакае цудоўная фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі, а таксама вандрульня, у якую вы зможаце гуляць разам. |
![]() |
Баравікова, Р. А. Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку : казкі з міфалагічнага люстэрка / Раіса Баравікова ; [мастак М. Міцкевіч]. – Мінск : Звязда, 2017. – 121, [6] с.У адзін звычайны дзень у адной звычайнай кватэры з’явіўся кот. Але кот зусім не звычайны – сапраўдны кашэчы кароль! Сам таго не чакаючы, не прыкладаючы ніякіх намаганняў, ён дапамог няшчаснай мышцы Паднорцы, дачцэ магутнага цара Паднора, пазбавіцца ад чар і зноў стаць прынцэсаю. Выратаваная Паднорка заспяшалася ў роднае падзямелле да бацькі. Але – ці чакаюць яе там? А што, калі трон у тым царстве захапіў злосны Пацук-вядзьмак? І чаму ад Падноркі няма ніякіх вестак? Ці не трапіла яна ў лапы новага цара? Не, кату Варгіну трэба неадкладна адпраўляцца ў дарогу і вызваляць мышку! |
![]() |
Грачанікаў, А. Легенды, паданні, сказы : [для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Анатоль Грачанікаў ; мастак Лілія Клімава. – Мінск : Беларусь, 2022. – 174, [1] с.Творы вядомага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прэміі Ленінскага камсамола БССР Анатоля Грачанікава прысвечаны любові да Радзімы і яе гісторыі, сяброўству і нязломнасці духу. |
![]() |
Маўр, Я. Аповесці ; Апавяданне / Янка Маўр ; [укладальнік В. Шніп]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. – 348, [2] с.У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка увайшлі папулярныя аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Палескія рабінзоны”, “Сын вады”, апавяданні “Багіра”, “Слёзы Тубі”, “На крызе”. |
![]() |
Зэкаў, А. М. Двор пад буслінымі крыламі : былі, апавяданні, мініяцюры, п’есы / Анатоль Зэкаў ; мастак Людміла Мышкоўская. – Мінск : Звязда, 2025. – 101, [1] с.Пераважная большасць твораў новай кнігі Анатоля Зэкава – ніколькі не плод аўтарскай фантазіі – яны заснаваныя на рэальных падзеях і фактах, у тым ліку і тых, якія ў маленстве перажыў сам пісьменнік. Тут і засмучэнне ад паваленага вяза, на якім была буслянка, і радасць, што буслы ўсё ж прыляцелі і пачалі ладзіць на электрычным слупе новую; гэта і гон разам з дзедам коней у начное дый шмат чаго іншага з жыцця вясковага хлопчыка і яго сяброў. У кнізе змешчаны таксама невялікія п’есы, якія могуць быць пастаўлены школьнымі тэатральнымі калектывамі. |






































