
Паважаныя чытачы!
26 лістапада адзначаеца 95-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Да юбілея пісьменніка ў бібліятэцы-філіале №1 арганізавана кніжная выстава кніг “Вядомы майстар гістарычнай прозы”.
Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык, аўтар шматлікіх айчынных прыгодніцкіх і гістарычных твораў. Яшчэ яго называюць бацькам беларускай гістарычнай раманістыкі.
Запрашаем усіх азнаёміцца з жыццём і творчасцю майстра беларускай прозы. Чытайце самі! Чытайце разам з намі!
Чакаем вас па адрасе: пр-т. Жалтоўскага, 19.
![]() |
Караткевіч, У. С. Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [укладальнік А. С. Масла ; мастак М. Купава]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 108, [2] c.Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, — усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам. Малыя з цікавасцю прачытаюць творы «Жабкі і Чарапаха», «Верабей, сава і птушыны суд», «Вясна ўвосень», «Надзвычайная котка». Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя «Лебядзіны скіт», «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», «Кацёл з каменьчыкамі», лірычная «Вужыная каралева». |
![]() |
Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 381, [1] с.Чорны замак Альшанскі» – класічны беларускі дэтэктыў. У ім, як і ў іншых творах Караткевіча, выяўляецца містычная повязь часу. Нездарма галоўны герой гэтага знакавага для беларускай культуры рамана Антон Косміч кажа: «Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў». Для Косміча пошукі скарбаў роду Альшанскіх ператвараюцца не толькі ў цікавую прыгоду, але і ў барацьбу за ўсталяванне праўды і справядлівасці, у якой яму дапамагаюць самыя розныя персанажы: супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі, вартаўнік замка, кіраўнік археалагічнай экспедыцыі і інш. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Сівая легенда; Ладдзя роспачы; Цыганскі кароль : [аповесці] / Уладзімір Караткевіч.–- Минск : Попурри, 2016. – 254, [2] с.У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшлі творы ( «Сівая легенда», «Ладдзя Роспачы», Цыганскі кароль»), у якіх адлюстроўваецца дух мінулых стагоддзяў і асэнсоўваецца лёс Айчыны. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Зброя : [аповесць] / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Попурри, друк 2017 (макет 2018). – 142 с.Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха : [аповесць] / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Попурри, 2020. – 270, [2] с.Гістарычны дэтэктыў “Дзікае паляванне караля Стаха” – адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць… |
![]() |
Караткевіч, У. С. Леаніды не вернуцца да Зямлі : раман амаль што сентыментальны / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Папуры, 2021. – 493, [1] с.“Леаніды не вернуцца да Зямлі, або Нельга забыць” — раман Уладзіміра Караткевіча, складзены з пралога, які ёсць асобнай скончанай гісторыяй, і з 33 раздзелаў. У яго ўключаны вершы, напісаныя быццам бы галоўным героем Андрэем Грынкевічам. Сам пісьменнік вызначыў раман як «амаль што сентыментальны». |
![]() |
Караткевіч, У. С. Старая казка : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [мастак Л. Пастушэнка]. – Мінск : Народная асвета, 2020. – 54, [1] с.У зборніку твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча сабраны казкі, якія напісаны ў розныя гады яго жыцця. Яны павучальныя, упрыгожаны мяккімі лірычнымі адступленнямі і добрым вясёлым гумарам. У сюжетах казак аўтар узносіць мудрасць старэйшых і павагу да іх, асуджае несправядлівасць і прадузятасць. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Беларуская песня : [вершы / Уладзімір Караткевіч ; [укладанне В. Шніпа ; мастакі: А. Кашкурэвіч і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 133, [1] с.У кнігу класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшло 100 выбраных твораў, многія з якіх папоўнілі залаты фонд беларускай культуры і вывучаюцца ў школе. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Чазенія : апавяданні, аповесць / Уладзімір Караткевіч ; [прадмова Д. Бугаёва]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 396, [2] с.У кнігу народнага пісьменніка ўвайшлі аповесць “Чазенія”, і такія апавяданні як “Кніганошы”, “Сіняя-сіняя..” і інш. Творы прасякнуты любоўю да прыроды і гісторыі роднай Беларусі. «Чазенія» — рамантычная аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. У цэнтры аповесці ляжыць каханне маладых вучоных і пра нялёгкі маральны выбар закаханых людзей. |







































