Віртуальная выстава «Душа і сэрца Беларусі»

26 лістапада 2025 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння  Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча — класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, перакладчыка.

Эрудзіраваны знаўца гісторыі, беларускі інтэлігент і непапраўны рамантык – такім запомніўся Уладзімір Караткевіч шматлікім сябрам і аматарам яго творчасці. Аўтар шматлікіх вершаў, а таксама такіх хрэстаматыйных твораў, як “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Дзікае паляванне караля Стаха” і многіх іншых твораў. Стаў першым беларускім пісьменнікам, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва.

Уладзімір Караткевіч – Кавалер ордэна Дружбы народаў, лаўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя Івана Мележа (1983) за раманы «Нельга забыць» і «Леаніды не вернуцца на Зямлю», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа і інш. Яго творы перакладзены на многія мовы свету.

Запрашаем усіх прыхільнікаў беларускай літаратуры ў бібліятэку-філіял №7.

Наш адрас: г. Пінск, вул, Першамайская, 140.

Верабей, А. Л. Блізкае і дарагое : выбраныя артыкулы пра Уладзіміра Караткевіча / Анатоль Верабей ; [навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў]. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 309, [1] с., [8] л. іл., партр., факсім.

У кнізе асэнсавана жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча, пададзены радавод  пісьменніка, даследаваны такія праблемы, як рамантызм творчасці, яе сувязі з фальклорам, традыцыі «Аповесці мінулых гадоў» і «Слова пра паход Ігаравы» ў яго творчасці і інш.

Караткевіч, У.  Быў. Есць. Буду : Кніга паэзіі / У. Караткевіч ; прадмова  Р. Барадуліна. – 3-е выданне. – Мнінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 157с., іл.

Зборнік вершаў “Быў. Ёсьць. Буду” – апошняя, развітальная кніга Уладзіміра Караткевіча. Кніга-споведзь, кніга-прызнанне ў любові да роднага краю, кніга-запавет веры і надзеі, дадзены нам,  нашчадкам.

Караткевіч, У. С. Дзікае паляванне караля Стаха = Дикая охота короля Стаха = Дике полювання короля Стаха = King Stakh’s wild hunt : аповесць / Уладзімір Караткевіч ; укладанне У. Гілепа, С. Расолькі ; агульная рэдакцыя У. Гілепа ; прадмова і слова да чытача П. Латушкі, А. Бутэвіча ; мастак Ю. Якавенка. – Мінск : Беларускі фонд культуры, 2010. – 757, [2] с.

Прозаические произведения Владимира Короткевича затрагивают сложные общественно-политические коллизии белорусской истории XVI- XIX веков. Сложные хитросплетения сюжетов, талантливо выписанные характеры, реальные и фантастические события, открытый авторский голос заставляют читателя задуматься над непрерывностью человеческого существования на земле и своим местом на ней, над пониманием добра и зла, милосердия и коварства, любви и ненависти.

Караткевіч, У. С.   На Беларусі Бог жыве…: вершы, паэмы / Уладзімір Караткевіч ; укладальнік В. Шніп. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. –254с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Караткевіча (1930—1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.

Короткевич, В. С. Колосья под серпом твоим : роман / Владимир Короткевич ; [перевод с белорусского, послесловие П. Жолнеровича]. – Минск : Беларусь, 2019. – 733, [2] с. – (Белорусская классика на русском языке)

Известный роман Владимира Короткевича «Колосья под серпом твоим» посвящён событиям накануне восстания 1863– 1864 годов под предводительством Кастуся Калиновского. В романе создана широкая панорама жизни народа в переломный для Беларуси период.  Перед глазами читателя предстают образы героев, беззаветно преданных родному краю и готовых отдать свои жизни за его независимость, счастье и процветание.

Караткевіч, У. С. Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [укладальнік А. С. Масла ; мастак М. Купава ; прадмова П. Васючэнка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 108, [2] с.

Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.

Караткевіч, У. С. Сівая легенда ; Ладдзя Роспачы ; Цыганскі кароль / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Попурри, друк 2017 (макет 2018). – 237, [2] с.

У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны.

Караткевіч, У. С. Старая казка : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [мастак Л. А. Пастушэнка]. – Мінск : Народная асвета, 2024. – 54, [1] с.

У зборніку твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча сабраны казкі, якія напісаны ў розныя гады яго жыцця. У сюжетах казак аўтар узносіць мудрасць старэйшых і павагу да іх, асуджае несправядлівасць і прадузятасць.

Короткевич, В. С. Христос приземлился в Городне : (Евангелие от Иуды) / Владимир Короткевич ; [перевод с белорусского языка и комментарии П. Жолнеровича ; предисловие А. Бутевича]. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 542, [1] с. – (Свет минувшего. Классика).

Белая Русь, век шестнадцатый. Недоучившегося школяра Юрася Братчика, присоединившегося к труппе лицедеев, жители Городни принимают за Христа. Народ, изголодавшийся по вере и отчаявшийся от бесконечного голода и лишений, тянется к нему. Постепенно игра перестает быть игрой, и Братчик берет на себя ответственность за верящих ему людей. Историко-психологический роман повествует о появлении в XVI в. человека, волею обстоятельств вынужденного согласиться на роль Иисуса Христа и впоследствии ставшего настоящим защитником обиженных и оскорбленных в средневековой Беларуси.

Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 373, [1] с.

Наогул, у творы ёсць сюжэтныя лініі на любы густ: дэтэктыў – на табе, каханне – ёсць, містыка – трымай прывідаў, і ўсё гэта агорнута ў беларускую гісторыю, прыроду і легенды. Гістарычная памяць народа і асобнага чалавека, пакаранне, якое заўсюды знойде вінаватага, вернасць сябрам, выбар паміж сумленнем і абавязкам – і гэта толькі асноўныя тэмы, наконт якіх выказваецца аўтар у сваім творы. Тут усё выдатна: і мова, і сюжэт, і героі, і схаваныя сэнсы, і гістарычная аснова кнігі.

Ненадавец, А. М. Уладзімір Караткевіч: прырода, фальклор і творца / А. М. Ненадавец. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 421, [2] с.

У кнізе даследуецца уплыў прыроды, міфалогіі, фальклору на станаўленне творчай індывідуальнасці слыннага беларускага пісьменніка, адзначаецца, што менавіта ен у значнай ступені рамантызаваў падзеі і герояў айчыннай гісторыі зрабіў іх сусветна вядомымі, падкрэсліваецца тонкае разуменне ім народных гульняў і абрадаў, варажбы і танцаў, ролі лесу і палявання ў жыцці нашых продкаў.

Рагойша, В. П. Дзесяць саг пра Караткевіча / Вячаслаў Рагойша ; [фота В. П. Рагойшы і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 166, [1] с. – (Люстэрка лёсу).

Аўтар кнігі ўваходзіў у блізкі круг сяброў Уладзіміра Караткевіча, які прысвяціў яму некалькі вершаў і малюнкаў, а на ракаўскім “вяселлі веку” Вячаслава Рагойшы і Таццяны Кабржыцкай упершыню пазнаёміў усіх гасцей са сваёй будучай жонкай Валянцінай Браніславаўнай. Пазней Рагойшы і Караткевічы пэўны час жылі ў суседніх кватэрах аднаго мінска дома, неаднойчы сустракаліся, удзельнічалі ў агульных гасцінах, паездках, абменьваліся кнігамі з дарчымі падпісамі, сувенірамі. Пра ўсё гэта жыва, падчас займальна і расказваецца ў мастацка-дакументальным эсэ “Дзесяць саг пра Караткевіча”.

Ішчанка, Г. М.  Уладзімір Караткевіч : Вывучэнне творчасці пісьменніка  у школе : дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў / Г. М. Ішчанка. – 2-е выданне. – Мнінск : Аверсэв, 2005. –207с.

У кнізе распрацавана методыка вывучэння манаграфічнай тэмы ”Уладзімір Караткевіч”, якая ўключае біяграфію пісьменніка, лірыку, раман “Каласы пад сярпом тваім”. Зроблен новы, цэласны аналіз рамана.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика