Літаратурнае асарці «Чытаем па-беларуску»

16 лістапада ў рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” для наведвальнікаў інфармацыйна-культурнага цэнтра «Максімум» гарадской цэнтральнай бібліятэкі прайшло літаратурнае асарці «Чытаем па-беларуску».

Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі падарожжа ў глыб стагоддзяў і прасачылі працэс зараджэння беларускай мовы, успомнілі даўно знаёмыя кнігі беларускіх аўтараў і адкрылі для сябе новыя імёны. Актыўна паказалі свае веды ў працэсе адгадвання загадак, хуткамовак, прыказак і прымавак, праявілі свой багаты слоўнікавы запас пры перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую. Асаблівую цікавасць выклікалі заданні «Маё любімае беларускае слова» і «Пагавары са мной па-беларуску».

Для наведвальнiкаў была падрыхтавана кніжная выстава «Вітаем кніжку беларускую».

Яндекс.Метрика