
У лістападзе мы адзначаем знакавую падзею ў гісторыі беларускай літаратуры – 100-гадовы юбілей Клаўдзіі Каліны і 95-гадовы юбілей Уладзіміра Караткевіча. Іх творчасць – неацэнны скарб нашай культуры, які натхняе і ўзбагачае не адно пакаленне чытачоў.
Чакаем вас па адрасу: вуліца Брэская, 56 (першы паверх).
Выстава будзе дзейнічаць з 1 па 30 лістапада.
|
Клаўдзія Каліна |
|
![]() |
Каліна, К. К. Каляровыя месяцы : казкі і апавяданні / Клаўдзія Каліна ; [укладальніца А. В. Спрынчан ; мастак М. Ю. Дайлідаў]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2023– 61, [2] с.У кніжку Клаўдзіі Каліны «Каляровыя месяцы» ўвайшлі яе найбольш вядомыя казкі і апавяданні, якія даўно палюбіліся юным чытачам, і многія з якіх вывучаюцца ў школе. |
![]() |
Каліна, К. К. Світанак : аповесць / Клаўдзія Каліна ; [мастак Г. Я. Скамарохаў]. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 176 с.Аповесць прысвечана сельскім дзецям. У цэнтры твора цікаўная, дасціпная дзяўчынка Кася, якая вучыцца ў школе, што упершыню адкрылася ў яе роднай вёсцы. |
![]() |
Каліна, К. К. Крылаты конь : аповесці / Клаўдзія Каліна . – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 261 с.Усе тры аповесці абэяднаны адной тэмай – тэмай вайны. І хоць няма тут непасрэдных баявых дзеянняў, вайна адчуваецца на кожным кроку, яна так ці інакшадбіваецца на лёсах людзей, праходзіць праз іх розум і сэрца. |
|
Уладзімір Караткевіч |
|
![]() |
Караткевiч, У. С. Вясна ўвосень : казкi / Уладзімір Караткевіч ; [укладальнік У. І. Карызна ; мастак В. П. Славук]. – Мінск : Юнацтва, 2000. – 79 с.У гэтай кнізе сабраны казкі У.Караткевіча. Адзінаццаць з іх былі напісаны яшчэ ў студэнцкія гады і былі дасланы Якубу Коласу. Цяпер яны знаходзяцца ў музеі народнага песняра. Паэт У.Карызна адшукаў іх і падрыхтаваў да друку. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Жабкі і чарапаха : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [мастак Элеанора Ляхновіч]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 21, [3] с. –(Жывая класіка дзецям).У кнізе – дзве казкі: тая, што дала назву зборніку, – «Жабкі і Чарапаха» і «Верабей, сава і птушыны суд». Гэтая кніга казак – выдатная магчымасць выхавання любові да роднага слова і ўвогуле выхавання добрых пачуццяў, добрага густу, дабра, цеплыні і справядлівасці. Сімпатычныя ілюстрацыі да кнігі намалявала Элеанора Ляхновіч. |
![]() |
Караткевіч, У. Казкі : [для малодшага школьнага ўзросту] / Уладзімір Караткевіч ; мастак Наталля Табушава. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2020. – 29, [2] с. – (Кнігі нашага дзяцінства).У кнігу ўвайшлі тры казкі славутага пісьменніка. Казкі былі напісаны шмат гадоў таму, але іх змест і сёння застаецца сучасным і актуальным, таму што закранутыя ў іх тэмы – вечныя. Разам з героямі казак маленькія і дарослыя чытачы будуць вучыцца спагадзе, дабрыні, шчырасці, сумленнасці. Выдатныя малюнкі мастачкі Наталлі Табушавай зробяць чытанне яшчэ больш прыемным. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Кацёл з каменьчыкамі : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [складальнік С. І. Моўчан]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2013. – 53 с. – (Кніжная паліца школьніка).У кнігу ўвайшлі рамантычныя, фантастычныя і лірычныя казкі Уладзіміра Караткевіча, якія рэкамендаваны для пазакласнага чытання. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Лебядзіны скіт : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [укладальнік А. С. Масла ; мастак М. Купава ; прадмова П. Васючэнка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. – 108, [2] с.Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам. |
![]() |
Караткевіч, У. С. Старая казка : казкі / Уладзімір Караткевіч ; [мастак Л. А. Пастушэнка]. – Мінск : Народная асвета, 2024. – 54, [1] с. У зборніку твораў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча сабраны казкі, якія напісаны ў розныя гады яго жыцця. Яны павучальныя, упрыгожаны мяккімі лірычнымі адступленнямі і добрым вясёлым гумарам. У сюжетах казак аўтар узносіць мудрасць старэйшых і павагу да іх, асуджае несправядлівасць і прадузятасць. |







































