3 лістапада ў бібліятэцы-філіяле №3 у рамках месячніка папулярызацыі беларускай нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” адбылося падарожжа па беларускіх казках “Казка толькі добраму навучыць”. Мерапрыемства наведала малодшая група школьнага лагера ДУА “Гімназія №3 ім. В.З. Каржа г. Пінска”. Падчас падарожжа бібліятэкар расказала дзецям, якія бываюць казкі і з чаго яны складаюцца. Разам з хлопчыкамі і дзяўчынкамі прачыталі і абмеркавалі казкі “Не сілай, а розумам”, “Лёгкі хлеб”, “Два Маразы”, школьнікі ўбачылі, што такое дабро і зло, розум і глупства, урачыстасць праўды і справядлівасці. Казачныя віктарыны “Чароўная краіна Казка”, “Адгадай казку па пачатку” праверылі веды прысутных. На прыканцы сустрэчы ўсе разам праслухалі ўрыўкі з аўдыёкніг “Пшанічны каласок” і “Курачка Раба”, паглядзелі любімыя мультфільмы па матывах беларускіх казак. Добрым дадаткам да мерапрыемства стала кніжная выстава “Казкі водзяць карагод”.





































