Прэзентацыя лэпбука «Каток – залаты лабок»

29 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле №5 адбылася прэзентацыя лэпбука па матывам беларускай народнай казкі “Каток – залаты лабок”.

Лэпбук разлічаны на дзіцячы ўзрост ад 7 да 10 гадоў. Дапаможнік з’яўляецца сродкам развіваючага навучання: развівае мысленне, цікаўнасць, назіральнасць. Добра спрыяе на памяць і ўвагу.

Супрацоўнікі бібліятіэкі больш падрабязна пазнаёмілі калег з тым, якія мэты змяшчае прадстаўлены лэпбук: выхоўваць цікавасць да кнігі, пашырыць запас беларускіх слоў, развіваць уменне карыстацца слоўнікамі, удасканальваць уменне працаваць у парах, групах, выхоўваць любоў да беларускай мовы.

Прадэманстравалі змест лэпбука “Каток – залаты лабок”, які складаецца з пляцёнкі і чатырох кішэняў: “Загадкі”, “Перакладчык”, “Чароўная мазаіка”, “Казачная крыжаванка”. У пляцёнцы знаходзяцца “Кніжка размалёўка” і “Тэатральны закуток”.

Такім чынам, выкарыстанне лэпбука ў бібліятэчнай справе – гэта адзін з спосабаў далучэння да чытання. Ён дапамагае хутка і эфектыўна засвоіць змест твора і замацаваць яго ў займальна-гульнёвай форме.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика