Дзень беларускага пісьменства адзначаецца традыцыйна ў першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. На рэспубліканскім узроўні, пачынаючы з 1994 года, свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы і кнігадрукавання краіны. У 2025 годзе ХХХII …