Кніжная выстава-агляд «На кніжных прасторах любай Беларусі»

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» у першую нядзелю верасня штогод адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных святаў Рэспублікі Беларусь, якія адзначаюцца на высокім дзяржаўным узроўні. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах-цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных дзеячаў Беларусі розных часоў. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменства.

Да Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі інфармацыйна-даведачнага сектара гарадской цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу-агляд “На кніжных прасторах любай Беларусі”. Раздзел «Праслаўлены стваральнік кніг» прапануе наведвальнікам бліжэй пазнаёміцца з  выдатным сынам Беларусі, першадрукаром і асветнікам Францыскам Скарынай. Іншыя раздзелы выставы – “Класіка – гэта назаўжды”, “Сучасныя кнігі сучаснай Беларусі” і “Чытанне для душы і сэрца” – прадстаўляюць кнігі, якія распавядаюць аб сучаснай Беларусі, нагадваюць імёны класікаў і знаёмяць з цудоўнымі аўтарамі сучаснай беларускай літаратуры.

Паважаныя чытачы!
Кніжная выстава-агляд “На кніжных прасторах любай Беларусі”
працуе ў інфармацыйна-даведачным сектары
гарадской цэнтральнай бібліятэкі
з 1 па 25 верасня.
Жадаем вам прыемных сустрэч з беларускай кнігай!

Францыск Скарына : энцыклапедыя / [пад навуковай рэдакцыяй Г. Я. Галенчанкі, А. А. Сушы]. ­­­­­– Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2017. – 565, [1] с.

Персанальная энцыклапедыя «Францыск Скарына» асвятляе жыццё і творчасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, асветніка Францыска Скарыны. Энцыклапедыя раскрывае шматгранны жыццёвы і творчы шлях Скарыны, аналізуе ўсе яго кнігі, іх змест, умовы падрыхтоўкі і мастацкае аздабленне, распавядае аб краінах і гарадах, з якімі быў звязаны беларускі асветнік, дае біяграфіі людзей, з якімі Ф.Скарына быў звязаны пры жыцці ці якія аказалі ўплыў на яго кнігавыдавецкую дзейнасць, а таксама паслядоўнікаў першадрукара ў выдавецкай справе.

Францыск Скарына : новыя даследаванні / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа ; укладальнік Аляксандр Груша. – Мінск : Беларуская навука, 2019. – 215 с.

Зборнік артыкулаў прысвечаны першадрукару Вялікага Княства Літоўскага Францыску Скарыне. Артыкулы даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Чэхіі і Францыі раскрываюць наступныя пытанні: дзейнасць Францыска Скарыны як інтэгральная складовая частка кнігадрукавання Старога горада Прагі; дата нараджэння Скарыны; рэдакцыя Евангелля, якой ён карыстаўся; яго моўная мадэль перакладу Бібліі; паэтычная спадчына і сімволіка Скарыны; украінскія скрыпторыі, дзе магло адбывацца перапісванне яго тэкстаў; святкаванне 500-годдзя Скарыны ў БССР у 1986-1990 гг.

Плескачевская, И. Н. Исторические прогулки с Франциском Скориной [Изоматериал] / Инесса Плескачевская ; [фото: М. Л. Пеньевский и др.].– Минск : Звязда, 2018. – 133, [2] с.

Автор, журналист-международник и публицист И.Плескачевская, посетила основные города в Европе, в которых белорусский первопечатник Франциск Скорина учился, жил и работал: Краков, Падую, Прагу и Вильнюс. В каждом из этих городов она искала следы нашего великого земляка. И в каждом из этих городов автор встречалась с учеными — историками, филологами, которых объединяет общая любовь к наследию Ф. Скорины и желание узнать о нем как можно больше. Читатель, прочитав эту книгу, совершит путешествие в Европу по следам нашего первопечатника.

Традыцыйны светалад беларусаў : у 5 ілюстраваных кнігах / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі ; укладанне і агульная рэдакцыя: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько ; аўтары тэкстаў: Т. В. Валодзіна і інш. ; пераклады: І. М. Дубянецкая, А. А. Крупадзера ; мастак М. С. Храпавіцкі : Кн. 4: Грамадства.  – Минск : Беларуская навука, 2023. – 2025. – 92, [3] с.

У чацвёртай кнізе серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, гаворка ідзе пра тое, як традыцыйная культура бачыць сям’ю, грамадства, яго структуру і функцыянаванне ў розных жыццёвых сітуацыях.
Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Смотри и помни : Великая Отечественная война в белорусском кино / составитель Антонина Алексеевна Карпилова. – Минск : Беларусь, 2025. – 106, [6] с.

В книге рассказывается о белорусских кинофильмах, а также о знаменитых режиссерах, операторах, актерах, мастерах анимационного жанра, фотографах, воплотивших на экране и посредством художественного фото тему Великой Отечественной войны. Для широкого круга читателей.

“Высокія арбіты грамадзянскасці”: гісторыя, лёс, асоба : (да 80-годдзя члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука) / укладальнік А. А. Бараноўскі ; рэдкалегія: А. А. Бараноўскі [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 281, [1] с.

Артыкулы, змешчаныя у выданні, паказваюць значэнне навуковай дзейнасці члена-карэспандэнта НАН Беларусі С. С. Лаўшука і адлюстроўваюць разнастайнасць развіцця беларускага літаратурнага працэсу, асвятляюць актуальныя пытанні літаратуразнаўства, мовазнаўства, тэксталогіі, выдавецкай дзейнасці, музеялогіі, архівазнаўства, музейнай справы. Адрасуецца спецыялістам у галіне славянскай філалогіі, выкладчыкам ВНУ, аспірантам і студэнтам філалагічных спецыяльнасцей.

Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук ; [прадмова У. Р. Гусакова] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 166, [1] с.

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Ляшук, М. И. Сквозь зимы и весны : новеллы / Мария Ляшук ; [предисловие В. Локун]. – Минск : Деловая печать, 2022. – 223 с.

Новеллы, вошедшие в эту книгу, о женских судьбах – непростых, порой трагических, тем не мене, наполненных светом, радостью, готовностью к самопожертвованию, то есть, чувствами, основанными на глубоких христианских принципах. Они не подвластны времени, благословенны Небом и жизнеутверждающе светят сквозь зимы и вёсны.

Вітка, В. Чытанка-маляванка : ладачкі-ладкі, лічылкі, загадкі, байкі, самагудкі, жарты, перакруткі, казкі, пацешкі, вясёлыя ўсмешкі / Васіль Вітка ; мастак Алег Грубін. – Мінск : Звязда, 2025. –214, [1] с.

Кніга Васіля Віткі “Чытанка-маляванка” ўваходзіць у скарбонку беларускай літаратуры для самых маленькіх. Не адно пакаленне дзяцей дзякуючы гэтаму зборніку авалодала граматай, далучылася да любові да чытання і роднага слова. Кніга складаецца з твораў розных жанраў. Сюжэты і запамінальныя рыфмы не пакінуць абыякавым ніводнага юнага чытача.

Рублеўская, Л. І. Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка Менскага : раман прыгодніцкі і фантасмагарычны / Людміла Рублеўская ; [мастак: А. М. Зяновіч]. – Мінск : Звязда, 2023. – 365, [1] с. – (Святло мінуўшчыны).

Завяршальны, сёмы, раман авантурнай сагі Людмілы Рублеўскай пра прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вучонага сябра Баўтрамея Лёдніка зноў перанясе вас у захапляльны свет ХVIII стагоддзя. Нялёгка даліся доктару Лёдніку апошнія выпрабаванні… Ці зможа амаль зламаны чалавек, які шукае ратунку ў адмаўленні ад усяго зямнога, вярнуцца ў вір палітычных інтрыгаў апошніх гадоў Рэчы Паспалітай? А трэба не толькі ратаваць сваіх блізкіх са зняволення, але і абараняць таямніцу полацкіх сутарэнняў, якую зноў хочуць прыўлашчыць хціўцы.

Жук, А. Свята дажджу : аповесці, апавяданні / Алесь Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 525, [2] с. – (Беларуская проза XXI стагоддзя)

У кнігу Алеся Жука “Свята дажджу”, якая папоўніла серыю “Беларуская проза ХХІ стагоддзя” ўвайшла кніга аповесцяў “Праклятая любоў” ў аўтарскай рэдакцыі і апавяданні апошніх гадоў, якія яшчэ не выходзілі ў кніжным фармаце.

Хващевская, О. А. Миражи : роман / Оксана Хващевская. – Минск : Четыре четверти, 2023. – 225, [2] с. – (Серия “Женские судьбы”).

Новый роман популярной белорусской писательницы Оксаны Хващевской «Миражи» для кого-то покажется всего лишь авантюрной историей с интригующими любовными линиями, другим же он даст возможность окунуться в прошлое, подумать о собственных корнях. Автор рассказывает о судьбах разных людей: из белорусской деревни, районного центра, Москвы, Минска.

Дадатковая літаратура:
  1. Белорусское кино : персоналии / Национальная киностудия “Беларусьфильм”, Белорусский союз кинематографистов, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы Национальной академии наук Республики Беларусь ; [автор концепции, составитель и научный редактор О. Нечай]. – Минск : Ковчег, 2007. – 403, [1] с., [49] л. ил.
  2. Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання / [складальнік А. М. Мяснянкіна] ; пад агульнай рэдакцыяй А. М. Вабішчэвіча ; Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага. – Брэст : [б. в.], 2019. – 550 с., [10] л. іл., партр., факсім.
  3. Гальпяровіч, Н. Я. Подых пяшчоты : проза / Навум Гальпяровіч. – Мінск : Звязда, 2019. – 235, [2] с.
  4. Гришковец, В. Ф. Лицом на восток : рассказы / Валерий Гришковец. – Пинск : Пинская региональная типография, 2024. – 399 с.
  5. Язэп Драздовіч [Выяўленчы матэрыял] = Язеп Дроздович = Yazep Drazdovich / аўтар тэксту і складальнік Н. М. Усава ; аўтар ідэі і каардынатар праекта У. І. Пракапцоў. – Мінск : Беларусь, 2025. – 94, [1] с.. – (Славутыя мастакі з Беларусі)
  6. Дубоўка, У. М. На Беларусь малюся : [зборнік] / Уладзімір Дубоўка ; укладанне Віктара Шніпа. – Мінск : Беларусь, 2025. – 91, [4] с.. – (Бібліятэка паэзіі)
  7. Дудзюк, З. І. Нямеранае багацце : эсэ / Зінаіда Дудзюк. – Брэст : Альтернатива, 2012. – 84 с.
  8. Караткевіч, У. С. Чорны замак Альшанскі : раман / Уладзімір Караткевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. – 373, [1] с.
  9. Карлюкевіч, А. Крыніцы святла : сустрэчы, знаёмствы, адкрыцці / Алесь Карлюкевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 213, [2] с.
  10. Кніжная спадчына Францыска Скарыны. Вяртанне = Книжное наследие Франциска Скорины. Возвращение = Book heritage of Francysk Skaryna. Returning : [да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; [аўтары ідэі: Р. С. Матульскі, П. У. Калаур ; адказны рэдактар А. А. Суша ; пераклад на англійскую мову: Г. М. Каваленка]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017. – 193, [2] с.
  11. Колас, Я. Храбры певень : вершы, казкі, апавяданні / Якуб Колас ; укладальнік Алесь Бадак ; мастак Таццяна Мулярчык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2025. – 119 с.. – (Бібліятэка пачатковай школы)
  12. Коляда, А. Г. Славянский венок : [сборник стихов] / Александр Коляда ; [вступительная статья: С. И. Костян]. – Мозырь : Колор, 2023. – 503 с.
  13. Крепак, Б. А. Михаил Савицкий. Красное и черное : палитра художника ― в зеркале эпохи / Борис Крепак. – Минск : Мастацкая літаратура, 2014. – 252, [2] с., [24] л. ил.. – (Наши герои)
  14. Купрэеў, М. Палеская элегія : аповесці / Мікола Купрэеў ; [укладальнік, прадмова: Л. М. Галубовіч]. – Мінск : Литература и Искусство, 2007. – 311 с.. – (Лімаўскі фальварак)
  15. Локотко, А. И. Архитектура белорусского села — от сельских поселений до агрогородков / А. И. Локотко, И. Г. Малков, И. И. Малков ; Национальная академия наук Беларуси, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы. – Минск : Беларуская навука, 2025. – 275 с.
  16. Пільштынова, С. Р. Авантуры майго жыцця : [раман] / Саламея Пільштынова ; [пераклад з польскай мовы і каментарыі М. Хаўстовіча]. – Мінск : Попурри, 2015. – 381, [1] с.. – (Мая беларуская кніга)
  17. Плескачевская, И. Н. Феномен Валентина Елизарьева / Инесса Плескачевская ; [фото: Н. Багрецова и др.]. – Минск : Звязда, 2022. – 310, [1] с.
  18. Пракапцоў, У. І. Мая Беларусь [Выяўленчы матэрыял] = Моя Беларусь = My Belarus : альбом / Уладзімір Пракапцоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. – 190 с.
  19. Прыгодзіч, З. К. Постаці : гэткай шукаю цэлы век чэсці… / Зіновій Прыгодзіч ; [прадмова А. Карлюкевіча]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2016. – 398 с.
  20. Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка : [артыкулы, нарысы] / [укладанне Алеся Сушы ; мастацкае афармленне і дызайн У. Свентахоўскага]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 322, [1] с.
  21. 21.Суша, А. А. Беларускі Буквар у нацыянальнай і сусветнай прасторы / Алесь Суша. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. – 335 с.. – (Энцыклапедыя рарытэтаў)
  22. Трахименок, С. А. Была весна : повести и рассказы / Сергей Трахимёнок. – Минск : Беларусь, 2018. – 254, [1] с.
  23. Федарэнка, А. М. Шчарбаты талер : прыгодніцкая аповесць / Андрэй Федарэнка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. – 237, [1] с.. – (Бібліятэка прыгод і фантастыкі)
  24. Чергинец, Н. И. Майор Ветров : роман / Николай Чергинец ; [художник А. Г. Звонарев]. – Минск : Звязда, 2022. – 486, [1] с.
  25. Черкашин, Н. А. Заговоренные : три портрета героев-белорусов / Николай Черкашин. – Минск : Беларусь, 2025. – 126, [1] с.
[свернуть]
Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика