Кніжная выстава «І вечным застанецца слова…»

Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова. Дзякуючы кніжнай выставе вы зможаце пашырыць свае веды аб гісторыі зараджэння і развіцці беларускага пісьменства і друку, аб слаўных імёнах беларусаў-першаасветнікаў.
Чытальная зала філіяла «Гарадская дзіцячая бібліятэка ім. Якуба Коласа» запрашае наведаць кніжную выставу «І вечным застанецца слова…»

Чакаем Вас па адрасе: вул. Брэсцкая, 56 (2-гі паверх).
Выстава будзе дзейнічаць з 1 па 30  верасня.

Ягоўдзік, У. І. Сем цудаў Беларусi : для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту / У. І. Ягоўдзік ; мастак П. Татарнiкаў. — Мінск : ВТАА «Кавалер Паблiшэрс», 1999. — 32 с

Гэта кніга, створаная на мяжы XX і XXI стагоддзяў, адкрывае серыю літаратурна-мастацкіх выданняў з аднаймённай назвай «Сем цудаў Беларусі». У наступных кнігах серыі – легенды пра чароўныя пацеркі – рэкі і азеры, апавяданні аб легендарных беларускіх гарадах, рэдкіх і зніклых птушках і жывёлах нашага краю, а таксама шмат іншага цікавага і пазнавальнага.

Мая зямля ад «А» да «Я» : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / аўтары тэксту: К. С. Півавар, Г. А. Арцямёнак]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2021. — 154, [1] с.

Кніга знаеміць з багатай гістраычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Распавядаецца таксама пра прыродныя і архітэктурныя дзівосіны нашай краіны, яе рэкі і азёры, гісторыка-культурныя рэгіёны. Асобны раздел прысвечаны гераічнаму змаганню беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі у гады Вялікай Айчынай вайны.

Капылоў, І. Л. Беларуская мова ад А да Я / І. Л. Капылоў, А. М. Лапцёнак, Н. В. Паляшчук ; [прадмова У. Р. Гусакова] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мовазнаўства ім. Я. Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2024. — 166, с.

У кнізе ў папулярнай форме расказваецца пра галоўныя падзеі ў гісторыі развіцця нацыянальнай мовы, яе адметныя рысы, знакавыя пісьмовыя помнікі і сучасныя слоўнікавыя выданні. Прыводзяцца цікавыя моўныя факты, выказванні паэтаў і пісьменнікаў пра роднае слова, самабытная лексіка, прыказкі, якія адлюстроўваюць каларыт беларускай мовы. Інфармацыя суправаджаецца багатым ілюстрацыйным матэрыялам.

Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца мінулым і сучасным беларускай мовы і жадае далучыцца да яе скарбаў.

Казбярук, У. М. Францішак Скарына : навукова-папулярны нарыс / У. М. Казбярук. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 174 с.

Аўтар разглядае асобу Ф. Скарыны ў культурна-гістарычным кантэксце, расказвае пра найбольш важныя і загадкавыя факты з жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць даследчыкаў. Вы смотрели

Берасцейскія кнігазборы : Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры ХVI стагоддзя / [складальнікі: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агульнай рэдакцыяй М. В. Нікалаева. — Брэст : БрДУ, 2014. — 247 с.

Берасцейскія кнігазборы. Брэсцкая Біблія ― унікальны помнік культуры XVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання: матэрыялы і даклады міжнароднага круглага стала, Брэст, 29―31 мая 2013 года. Складальнікі –  А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька.

Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; [складальнікі: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька] ; пад агульнай рэдакцыяй М. В. Нікалаева. — Брэст : БрДУ, 2013. — 463 с.

Зборнік складзены з дакладаў, прачытаных на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы i перспектывы даследавання» (Брэст, 30—31 кастрычніка 2008 г.). Аўтары з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі i Украіны прапануюць вынікі даследаванняў гісторыі кніжнай культуры, значная ўвага надаецца кніжным старажытнасцям Брэстчыны, лёсу мясцовых архіваў i бібліятэк. Зборнік адрасаваны гісторыкам, культуролагам, кнігазнаўцам, можа быць карысным для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй i духоўнай культурай беларускага народа.

Батвіннік, М. Б. Азбука на ўсе часы / Марат Батвіннік. — Мінск : Беларуская навука, 2003. — 279, [8] с.

ХХ стагоддзе адзначана выхадам у свет лемантароў і буквароў на беларускай мове. Іх аўтары – вядомыя беларускія дзеячы К. Каганец, С. Некрашэвіч.

Кніжная спадчына Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Книжное наследие Беларуси = Belarusian book heritage : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / складальнік А. А. Суша ; пераклад на рускую мову: Г. М. Малей ; пераклад на англійскую мову: С. Ю. Нагорны ; прадмова Р. С. Матульскага ; фота А. П. Дрыбаса]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. — 411, [4] с.

Кніга-альбом «Спадчына Беларусі» — працяг выдавецкай серыі мастацкага праекта «Спадчына Беларусі». Аўтары Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч на міжнародным узроўні дэманст-руюць прыгажосць і значэнне гістарычных шэдэўраў і помнікаў архітэктуры Беларусі. Кніга-альбом складаецца з больш чым 400 мастацкіх фотаздымкаў. Шырока прадстаўлены ўсе вобласці Беларусі. Упершыню альбом выдадзены на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Калечыц, І. Л. Палеаграфічная спадчына полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы: суправаджальныя надпісы на фрэсках і пытанне аўтарства : [манаграфія] / І. Л. Калечыц ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 130, [5] с.

У манаграфіі вывучаюцца суправаджальныя надпісы полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы, якія знаходзяцца каля постацяў святых, біблейскіх кампазіцый, на скрутках, што трымаюць у руках святыя. Суправаджальныя надпісы даюць матэрыял для складання палеаграфічных табліц XII ст.

Share Button
Яндекс.Метрика