14 ВЕРАСНЯ – 75 ГАДОЎ ХВЕДАРУ ГУРЫНОВІЧУ

Гурыновіч Хведар Хведаравіч нарадзіўся 14 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы (Салігорскага раёна).

У 1967 г. скончыў сярэднюю школу і паступіў у Салігорскі горна-хімічны тэхнікум. У 1969-71 гг. служыў у арміі. У гэты час у газеце «Балтийский луч» (г. Ламаносаў Ленінградскай вобл.) Гурыновіч выступіў са сваімі першымі вершамі, напісанымі па-руску.

Скончыў БДУ у 1981 годзе. Працаваў на будоўлі, у Старобінскім БМУ, на Мінскім электратэхнічным заводзе, на 2-м рудаўпраўленні «Беларуськалія», на Салігорскім рамонтна-механічным заводзе.

Друкуецца з 1969 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 1980 г. – выдае першую кнігу «Хлеб і соль». Аўтар 20 кніг паэзіі і прозы. Як для дарослага чытача, так і для дзяцей. З 1986 г. Хведар Гурыновіч выступае ў рэспубліканскім друку.

У 1998 годзе – Хведар Гурыновіч стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра за кнігу вершаў «Птушыная азбука».

Паэт Салігоршчыны працаваў рэдактарам газеты беларускіх шахцераў “Калійшчык Салігорска” з 1986 года, працаваў дырэктарам краязнаўчага музея ў Салігорску.

Яго паэзія пранікнута шчырым каханнем да роднай зямлі.

З’яўляецца заўзятым паляўнічым. Як правіла, новыя вершы і паэмы нараджаюцца на паляванні.

Share Button
Яндекс.Метрика