
Святлана Міхайлаўна Клімковіч — беларуская пісьменніца, перакладчыца, нарадзілася 26 жніўня 1935 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Міхася Клімковіча.
Cвятлана Міхайлаўна нарадзілася ў сям’і пісьменніка. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. I. Леніна (1958 г.). Працавала карэктарам, літработнікам, адказным сакратаром газеты «Голас Радзімы» (1958—1970 гг.), літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва» (1970—1972 гг.), рэдактарам у часопісе «Народная асвета» (1972—l974 гг.), рэдактарам рэдакцыі праграм для моладзі на Беларускім тэлебачанні. У 1977І—1990 гг. — адказны рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». 3 1986 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР.
Пачала друкавацца з 1958 г. Пісала апавяданні, нарысы, казкі, тэатральныя рэцэнзіі, артыкулы. Асобным выданнем выйшла казка «Лалі-Лаль» (1974 г.), на аснове якой былі створаны тэле- і радыёспектаклі. Аўтар п’ес «Дар ляснога цара», «Балада пра белую вішню», «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці», «Казка пра цара Юрыка і каваля Рымшу», «Вясновая песня». Напісала лібрэта опер «Дзікае паляванне караля Стаха» (пастаўлена ў 1989 г.) і «Францыск Скарына» (пастаўлена на Беларускім тэлебачанні ў 1990 г.). Зрабіла пераклад з польскай мовы, рэстаўрацыю і сцэнічную рэдакцыю оперы XVIII ст. «Апалон-заканадаўца, альбо Парнас рэфармаваны» (апублікавана і пастаўлена ў 1989 г.).
Апошнія гады працавала рэдактарам у часопісе «Пачатковая школа», на старонках якога апублікавала шэраг казак для дзяцей.
3 прыходам Святланы Міхайлаўны ў нашу рэдакцыю літаральна змяніўся «твар» часопіса: вельмі важкімі і грунтоўнымі сталі матэрыялы рубрык «Спадчына», «Наша чытанка» і иншыя. Дзякуючы Святлане Міхайлаўне аўтарамі часопіса з’яўляюцца такія вядомыя пісьменнікі, як Артур Вольскі, Барыс Бур’ян, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Клышка, мастацвазнаўцы Гурый Барышаў, Вольга Нячай і іншыя. Усе гады, што нам пашчасціла працаваць побач, Святлана Міхайлаўна была душой нашага калектыву. Яна не магла дня пражыць без работы. А яе добразычлівасць, справядлівасць, тонкае пачуццё гумару нікога не маглі пакінуць раўнадушнымі. Са смерцю гэтага чалавека 27 студзеня 2001 годзе рэдакцыя нібы страціла частку сваёй душы.
След, які пакінула Святлана Міхайлаўна Клімковіч у беларускай культуры, думаецца, не змыюць ніякія навальніцы і жыццёвыя штормы.






























