Віртуальная выстава «Чалавек – гэта цэлы свет»

«Чалавек – гэта цэлы свет». Менавіта так лічыў Кузьма Чорны – выдатны пісьменнік, яскравы прадстаўнік беларускай прозы, таленавіты драматург і публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык. Яго свет быў шматгранны і неабсяжны: разнастайнасць жанраў, веданне чалавечых характараў, глыбокая сувязь з паўсядзённым жыццём народа, любоў да радзімы і каранёў, цудоўнае валоданне народнай мовай, майстэрства псіхолага і разуменне душы Чалавека…

Паважаныя чытачы!
Філіял  “Гарадская дзіцячая бібліятэка ім. Я. Коласа» запрашае Вас наведаць
кніжную выставу «Чалавек – гэта цэлы свет».
Чакаем вас на абанеменце старэйшых школьнікаў па адрасе:
вул. Брэсцкая, 56 (другі паверх).
Выстава дзейнічае з 8 ліпня 2025 года.

 Чорны, К. Збор твораў : у 12 т. / Кузьма Чорны ; [рэдкалегія: А. І. Лакотка і інш] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы : Т. 1 : . – Мінск : Беларуская навука, 2023– Апавяданні, 1921–1925 / [прадмова А. Мельнікавай ; навуковы рэдактар тома А. А. Васілевіч ; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі А. І. Шамякінай]. – 2023. – 519 с., [4] л. іл., партр.

У першы том навукова каментаванага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900-1944) увайшлі апавяданні 1921-1925 гадоў.

Чорны, К. Збор твораў : у 12 т. / Кузьма Чорны ; [рэдкалегія: А. І. Лакотка і інш] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства ім. Я. Купалы : Т. 2 : . – Мінск : Беларуская навука, 2023– Апавяданні, 1926–1931. – 2024. – 446, [1] с., [4] л. іл., партр.

Удругі том навукова каментаванага збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900–1944) увайшлі апавяданні 1926–1931 гг.

 

Чорны, К. Вераснёвыя ночы : апавяданні, раман / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 427, [2] с.

«Вераснёвыя ночы» – своеасаблівая анталогія тэмы кахання. Як кахалі нашы бацькі, дзяды і прадзеды, як змяніліся за гэты час у грамадстве адносіны да праяўлення гэтага інтымнага пачуцця? На першым плане тут – чалавек, праблемы не макра-, а мікракосму, якія для гераіні, канечне, маюць касмічныя маштабы.

Чорны, К. Лявон Бушмар : аповесць, апавяданні / Кузьма Чорны ; [прадмова М. Тычыны, с. 5–12]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 196, [2] с.

Аповесць напісана у той гістарычны момант, калі ўласніцтву ў Савецкім Саюзе быў аб’яўлены «апошні і рашучы бой» і пачаўся наступ на яго натуральнае асяроддзе – сялянскую «дробнабуржуазную стыхію».

Чорны, К. Пошукі будучыні : [раман] / Кузьма Чорны. – Мінск : Попурри, 2015. – 254, [2] с.

Чалавек не быў бы чалавекам, а народ – народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё. У сваім рамане «Пошукі будучыні» класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны адлюстроўвае лёс беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў.

Чорны, К. Творы / Кузьма Чорны ; [укладанне і каментары М. А. Тычыны] ; навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 733, [1] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры).

У 10-ты том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўвайшлі самыя значныя творы Кузьмы Чорнага — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця.

Чорны, К. Трэцяе пакаленне : раман, апавяданні / Кузьма Чорны. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 269, [2] с.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет : успаміны, эсэ, артыкулы, інтэрв’ю, дакументы / [укладальнік Г. Шаблінская]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 510 с., [32] л. іл., партр., факсім. – (Жыццё знакамітых людзей Беларусі).

У гэтай кнізе, якая падрыхтавана да 115-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, сабраны ўспаміны, артыкулы, эсэ, інтэрв’ю яго родных, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў дзеячаў мастацтва. Яны ствараюць партрэт чалавека, які меў шчасце быць мастаком слова «Боскай міласцю» і зведаў на ўласным лёсе ўсе цяжкасці, што выпалі на долю яго пакалення, але не здрадзіў сабе, чытачам, Бацькаўшчыне.

Чорны, К. Насцечка : [аповесць / Кузьма Чорны ; [мастак А. М. Зяновіч]. – Мінск : Звязда, 2021. – 69, [1] с.

У аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ўзнімаюцца праблемы бацькоў і дзяцей, маральна-этычныя пытанні. Твор вылучаецца тонкай назіральнасцю, увагай да жыццёвых падрабязнасцей і ўнутранага стану герояў.

Share Button
Яндекс.Метрика