Урок малявання “Я адкрываю Беларусь!”

3 ліпеня наша краіна адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — галоўнае  дзяржаўнае свята.  Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення г. Мінска ад нямецкай акупацыі, было прынята падчас рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе. Традыцыйна ў гэты дзень беларусы ўшаноўваюць гераізм і мужнасць воінаў, падпольшкакаў і партызан. У іх гонар па ўсей краіне праводзяцца разнастайныя масавыя мерапрыемствы.

Так, у бібліятэцы-філіяле №5 2 ліпеня  прайшоў урок малявання “Я адкрываю Беларусь!”. Юныя наведвальнікі бібліятэкі малі магчымасць праз свой малюнак паказаць сваю любоў да краіны.

Праведзенае мерапрыемства дало нам магчымасць яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываемся на свае карані, паважаем Радзіму, мы існуём як народ, як нацыя.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика