Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».
Сёлета, адзначаючы 80-годдзе Вялікай Перамогі, мы ўспамінаем і ўшаноўваем герояў вайны, чые самаадданасць і ахвяры забяспечылі будучыню нашых дзяцей і ўнукаў. Гэта ўрачыстасць з’яўляецца не толькі днём нацыянальнага гонару, але і часам глыбокага ўсведамлення каштоўнасці міру, свабоды і адзінства нашай дзяржавы.
У гэты знамянальны юбілей мы святкуем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, падкрэсліваючы пераемнасць традыцый, павагу да гісторыі і вернасць ідэалам, закладзеным нашымі продкамі. Кожны грамадзянін Беларусі абавязаны памятаць, якой высокай цаной дасталася свабода і незалежнасць нашай Радзімы, і імкнуцца захаваць памяць пра падзеі мінулага дзеля светлай будучыні. Няхай кожны беларус усведамляе важнасць свайго ўкладу ў развіццё краіны, умацоўваючы мір і стабільнасць на роднай зямлі.
ДУК “Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” віншуе ўсіх з надыходзячым святам. Шчыра жадае вам шчасця і дабрабыту. Няхай над роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба!
З нагоды святкавання 1 ліпеня ў 10.30 філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка ім. Я. Коласа” запрашае на ўрок патрыятызму “Маленькім беларусам пра вялікую Беларусь”.
2 ліпеня ў 12.00 ў бібліятэцы-філіале №5 пройдзе арт-гадзіна “Я адкрываю Беларусь!”
Таксама 2 ліпеня ў 14.00 у гарадской цэнтральнай бібліятэцы запланавана тэматычная гутарка “Роднаю зямлёю ганаруся” .
3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, мы запрашаем усіх на гарадскую плошчу, дзе з 14.00 распачне сваю работу дзіцячая бібліяпляцоўка “Разам з сябрамі!”
Акрамя таго, ва ўсіх бібліятэках сістэмы падрыхтаваны тэматычныя кніжныя выставы.
З Днём Незалежнасці, беларусы!