25 ЧЭРВЕНЯ – 120 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ

Пятрусь Броўка нарадзіўся 25 чэрвеня 1905 г. у вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

З малога ўзросту дапамагаў бацькам па гаспадарцы. Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-прыходскай школе ў Лепелі. У 9-гадовым узросце пісаў лісты на фронт пад дыктоўку непісьменных аднавяскоўцаў. З 1918 г. працаваў перапісчыкам у Велікадолецкім ваенным камісарыяце, справаводам у валасным выканкаме, быў рахункаводам у саўгасе, старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 г. на камсамолькай працы ў Полацкім акруговым камітэце ЛКСМБ. У 1927-1928 гг. быў адказным сакратаром газеты “Чырвоная Полаччына”. У 1928-1931 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў Мінску на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні. З 1940 г. працаваў рэдактарам часопіса “Полымя”. У 1941-1942 гг. быў інструктарам-літаратарам у франтавой газеце “За Савецкую Беларусь”, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 г. – адказны сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. У 1948-1967 гг. – старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.

У 1967 г. П.Броўка быў прызначаны галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Пры ім распачата і завершана праца па стварэнні першай нацыянальнай 12-томнай энцыклапедыі, а таксама выдадзены 2 тамы наступнага выдання – 5-томнай “Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя” на беларускай і рускай мовах, 3 тамы 6-томнага “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”. За ўдзел у выданні “БелСЭ” ў 1976 г. П.Броўку нададзена Дзяржаўная прэмія БССР.

Памёр Пятрусь Броўка 24 сакавіка 1980 г. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Share Button

Добавить комментарий

Яндекс.Метрика